Грамадства

Месцамі — да +12°С

Прагноз надвор'я на 18 — 20 сакавіка.

Прагноз надвор'я на 18 — 20 сакавіка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе дождж, слабы галалёд. Месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 5—10°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 16°С,

у паўднёва‑заходніх раёнах 0 — мінус 5°С, днём ад мінус 2°С на паўночным усходзе да плюс 5°С на паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску 18 сакавіка воблачна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

У наступныя двое сутак, 19 і 20 сакавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі.

19 сакавіка на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж), месцамі туман. Ноччу ў асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3; днём плюс 1—8°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да плюс 10°С.

20 сакавіка (субота) ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі невялікія ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С,

днём плюс 3—10°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да плюс 12°С.

У Мінску 19 сакавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 5—10, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 3—5°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі, Макрон і Стармер падпісалі дэкларацыю аб разгортванні ва Украіне замежнага кантынгенту6

Лукашэнка выдзеліў грошы на падтрымку таленавітых студэнтаў. Коля зноў у спісе3

Ва Украіну не пусцілі італьянца ў вышыванцы, які дарогай нахвальваў Пуціна. Праз Threads за ім сачылі дзясяткі тысяч чалавек1

Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент1

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію2

Банк абавязалі вярнуць людзям грошы, якія незаконна збіраліся з іх некалькі гадоў1

ЗША рыхтуюцца да новай аперацыі па захопе расійскага танкера, які раней уцёк ад пераследу каля берагоў Венесуэлы7

Чаховіч адказаў Севярынцу: Гамафобія — прадукт лагернага мыслення homo sovieticus, а не хрысціянская каштоўнасць117

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі112

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць