Нерухомасць11

У старым жылфондзе прадаюць тройку па $4200 за квадрат. Чаму так дорага?

У знакамітай «генеральскай» сталінцы каля парку Чалюскінцаў, з вокнаў якой адкрываецца від на ажыўлены праспект, прадаецца незвычайная кватэра, піша Onliner.by.

Жыллё плошчай 95 «квадратаў» змясціла не толькі тры жылыя пакоі, але і два балконы, а таксама лоджыю на супрацьлеглым баку дома. Кошт квадратнага метра тут нятанны: кватэру перапланавалі і «апранулі» ў сучасны інтэр’ер, які выклікае лёгкую зайздрасць. Цяпер шыкоўная трохпакаёвая кватэра з гісторыяй шукае новага ўладальніка, гатовага заплаціць за яе па $4200 за «квадрат».

У 40-х гадах гэтую сталінку, якой сёння надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, будавалі для асаблівай катэгорыі мінчан. Адсюль — шырокія віды з вокнаў, удалыя планіроўкі і нават ліфты, што ёсць далёка не ва ўсіх дамах на праспекце.

Сама кватэра размешчана на пятым паверсе. Яе агульная плошча — 95 «квадратаў», з якіх амаль 60 — жылыя.

Сучасныя ўладальнікі падышлі да рамонту з усёй адказнасцю: поўнасцю заменены электрыка і сантэхніка, зрабілі новую сцяжку падлогі, усталявалі новыя міжпакаёвыя перагародкі з гукаізаляцыяй.

Акрамя гэтага, у кватэры правялі ўдалую перапланіроўку: тут прасторная гасцёўня, вылучаная кухня з вокнамі на праспект, два санвузлы і дзве спальні.

Вокны тут прэміум-класа: шклопакеты Rehau 70 мм з фурнітурай Schüco. Падваконнікі — з кварцавага каменя, на вокнах шторы, якія поўнасцю блакуюць святло.

У кухні зрабілі акцэнт на сінім колеры: каменная стальніца, якая пераходзіць у падваконнік. 

Тэхніка не з бюджэтных: халадзільнік Liebherr, пасудамыйная машына Bosch, газавы варачны цэнтр + духавы шаф і выцяжка Smeg.

У гасцёўні на 24 «квадраты» ёсць выхад на незашклёную лоджыю. Прасторны пакой змясціў канапу і вялікі абедзенны стол.

У двух санвузлах можна выбраць, што больш пасуе: ванна ў адным або душавая кабіна ў другім.

Уладальнікі гатовыя расстацца з гэтай раскошай (разам з мэбляй) за $399 тысяч па курсе.

Каментары1

  • Макась
    05.03.2025
    гэтыя кватэры атрымоўвалі "слугі народа" за савецкім часам. Як яны раскошна жылі па параўнанню з простым людам

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць