Грамадства55

У мінскіх крамах прадаюць кітайскую гарэлку за тысячу рублёў

У некаторых мінскіх крамах з'явілася кітайская гарэлка, кошт якой проста зашкальвае. За паўлітровую бутэльку трэба заплаціць больш за тысячу рублёў, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Цана за бутэльку кітайскай гарэлкі (паўлітра) — 1257,60 рубля. Моц напою — 53%.

Гэту гарэлку робяць з мясцовай кітайскай пшаніцы і сорга — травяністай расліны сямейства злакавых. Асаблівая фішка — вада з горнай ракі. Сцвярджаецца, што рэцэпт гарэлкі не мяняўся на працягу 2000 гадоў.

Сакрэт таксама ў адмысловым тэмпературным рэжыме, вільготным клімаце і глебе.

Працэс вырабу гарэлкі працяглы. Першы этап расцягваецца на восем-дзевяць месяцаў. У гэты перыяд у катлы двойчы засыпаюць збожжа, якое бродзіць на працягу месяца. Затым ідзе працэс дыстыляцыі. Так паўтараецца восем разоў.

Атрыманы напой мінімум на тры гады змяшчаюць у склеп. Пасля чаго зноў шматразовае закісанне, перагонка і працяглая вытрымка. Перш чым атрымаецца тое, што прыдумалі старажытныя кітайцы, павінна прайсці пяць, а то і шэсць гадоў.

За межы Кітая напой трапіў у 1915 годзе, калі яго прывезлі на сусветны кірмаш у Панаму.

Каментары5

  • Іксперд
    09.03.2025
    Калі гэта дыстылят, то якая ж гэта гарэлка? Гарэлка - гэта галімы рэктыфікат, які можна рабіць са шчэпак, навоза ці нават нафты.
  • Чем совки успешно почти всю свою историю и травили людей
    09.03.2025
    Іксперд,Включая высоцкого, которйы про это даже песню написал. А колхозники - картофелем. Естественно химозного, добытого чумазыми забитыми крестьянами, очень счастливыми людьми. "Спирт Люкс" - это до 30% картофана.
  • Ёсік
    09.03.2025
    Мо гэта ў юанях? Якім боўдзілам трэба быць, каб за гэта такія вялізарныя грошы заплаціць. Ішоў 31 год гаспадараньня аднаго іканамістапамежнікафутбалістадояра ў краіне, дзе ў 30-40% насельніцтва заробак за месяц меншы, чым кошт за кітайскую бутэльку гарэлкі.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць