Грамадства66

У палон да ўкраінцаў трапіў 33-гадовы наркаман з Віцебска, якога на фронце выкарыстоўвалі як «адкрывачку»

Відэа з Андрэем Лапатнёвым выйшла на канале Butusov Plus. Мы даведаліся пра беларуса больш.

Андрэй Лапатнёў. Скрыншот з канала «Бутусаў Плюс»

Андрэю Лапатнёву 33 гады. Па звестках Digital Intelligence Team, ён сапраўды беларус, нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Віцебску. На ўкраінскім відэа ён кажа, што вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, але з базаў «Кіберпартызанаў» вядома толькі, што Лапатнёў скончыў Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогіяў.

У яго дзве малыя дачкі, але з жонкай ён у разводзе.

Лапатнёў змяніў вельмі шмат месцаў працы — ён працаваў у будаўнічых фірмах, пякарнях, заводзе «Марка», пладоваагароднінным камбінаце і іншых фірмах. Па стане на 2023 год віцебчук працаваў у будаўнічай фірме. На яго нумар зарэгістраваны актыўны акаўнт у анлайн-казіно.

Лапатнёў меў праблемы з законам. У яго больш за дзясятак адміністратывак за п'янкі. Таксама яго чатыры разы судзілі — за ўжыванне наркотыкаў па ч. 1 арт. 328 і за парушэнне рэжыму. З 2017 па 2019 гады ён правёў у калоніі №12 для рэцыдывістаў у Оршы.

Андрэй Лапатнёў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

На відэа Лапатнёў кажа, што збіраўся ехаць на працу ў Еўрасаюз. Але вырашыў ужыць наркотыкі, і яго зноў затрымалі. Пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

У Лапатнёва выспеў план — нелегальна выехаць з Беларусі праз Расію. Ён даехаў да Масквы, але 2 красавіка 2024 яго затрымалі. Паліцэйскія прапанавалі яму кантракт на вайну — маўляў, тады пакарання не будзе. Па словах Лапатнёва, яго падманулі, паабяцаўшы, што на вайну ён не паедзе, будзе тылавіком.

«Хто мне дасць аўтамат, калі я наркаман? Думак пра тое, што буду ваяваць, у мяне не было, што я буду з аўтаматам некуды ісці, у некага страляць… У мяне зрок мінус 3, у каго я магу стрэліць», — расказаў палонны беларус.

Андрэй Лапатнёў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У выніку Лапатнёў усё ж паехаў на вайну, трапіў у 123-ю мотастралковую брыгаду. Ён паўтара месяца вучыўся на палігоне, а пасля паўтара месяца працаваў у штабе.

Ён не спрабаваў звязацца з беларускімі ўладамі або сваякамі, а таксама падаў заяву на расійскае грамадзянства.

Пасля гэтага яму далі заданне — быць «адкрывачкай». Гэта чалавек, які ў складзе групы ідзе наперад і «ўскрывае» пазіцыі праціўніка — коштам свайго жыцця. Там Лапатнёў і трапіў у палон. Цяпер просіць, каб яго абмянялі і вярнулі ў Беларусь.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Elon
    10.03.2025
    Але самае сумнае што такіх "лапатневых" пол-беларуси асабліва ўсходняй.
  • а каго вы там сярод Беларускіх служак маскоўскай эмпэрыі спрабавалі адшукаць Уніяцкага святара?
    11.03.2025
    зэкі, да нарыкі як ў нас кажуць...так, а каго вы там сярод Беларускіх служак маскоўскай эмпэрыі спрабавалі адшукаць Уніяцкага святара, Мастака з тэатра Батлейцы ?))
  • БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння
    11.03.2025
    Андрусь,

    водка і недахоп нацыяналізму. цікава, ўладальнікі Маскоўскай імперыі: ратнэбергі, пуціны, кабаевы, кадыравы і г.д маці паштоўку ў РБ даслалі ? падзякавалі за тутэйшага сына, вернага служку эмпэрыі Хана Джучы і Івана Жахлівага (як пісаў К. Маркс і нашы гісторыкі ) ?

    БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць