Грамадства1717

Прапагандысты паказалі памежніка, адказнага за пропуск расійскай арміі ва Украіну

У гомельскай раёнцы «Маяк» выйшла інтэрв'ю з «найлепшым» начальнікам аддзялення памежнага кантролю Гомельскай памежнай групы маёрам Аляксандрам Смаляком. Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», Аляксандр Смаляк у 2022 годзе з'яўляўся намеснікам начальніка аддзялення памежнага кантролю «Новая Гута», ягоным начальнікам быў падпалкоўнік Крышнёў Кірыл Станіслававіч.

Аляксандр Смаляк

У інтэрв'ю маёр Смаляк адзначае толькі гуманітарныя аспекты дзейнасці персаналу памежнага перахода:

«У самым пачатку расійскай спецыяльнай вайсковай аперацыі ва Украіне праз наш пункт пропуску з сумежнага боку праходзіла вялікая колькасць украінскіх грамадзян, якія шукаюць у Беларусі прытулку і абароны. Усім ім аказвалася дапамога, даваліся неабходныя прадукты харчавання, вада і медыкаменты. Проста каля пункта пропуску была размешчаная палатка Чырвонага Крыжа, дзе ўвесь час працавалі валанцёры», — паведаміў памежнік.

Пры гэтым ён маўчыць пра тое, што персанал памежнага пераходу «Новая Гута» прапускаў украінцаў, узятых у палон расіянамі, а таксама пра «трафеі» расійскай арміі — крадзеныя прадметы і аўтамабілі, якія не падлягалі афармленню і ўвозіліся на тэрыторыю Беларусі бесперашкодна.

Таксама памежнік нічога не расказаў пра пропуск калон вайсковай тэхнікі праз суседнія пункты спрошчанага памежнага кантролю: менавіта праз іх ва Украіну бесперашкодна заязджалі габарытныя танкі, БТРы і БМП.

Каментары17

  • Ё
    24.02.2025
    Ну, ён якраз не адказны. Адказны той, хто прымаў рашэнні. Гэта дакладна не гэты гном.
  • Ступень віны вызначыць суд
    24.02.2025
    Павесілі ўсіх сабак на гэтую шасцёрку. Адказны - гэта асабіста дыктатар Лукашэнка. Што маёр Смаляк мог зрабіць, калі пруць расейскія БТРы?
  • Нейкі пошук крайніх
    24.02.2025
    Быццам калі б ён не пусціў бы, дык яны б і не папёрліся ў тую Ўкраіну.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як пасля 40 гадоў дыктатуры пабудаваць дэмакратыю? Беларус вывучае досвед Тайваня2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»11

Насуперак санкцыям у Беларусь працягваюць гнаць машыны з Еўропы з аб'ёмам больш за 1,9 літра. Але ёсць нюансы9

Школа абвалілася на вачах у людзей у Новасібірскай вобласці РФ3

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць