Грамадства88

«Бачу падабенства Турчына з Макеем у логіцы паводзінаў». Эканаміст Крук пра новага прэм'ера

Чаго чакаць ад Аляксандра Турчына на пасадзе прэм'ер-міністра? Эканаміст Дзмітрый Крук у каментары «Нашай Ніве» тлумачыць, чаму не варта зачароўвацца яго вобразам рыначніка. 

Аляксандр Турчын

Не рэфарматар, а дысцыплінаваны выканаўца

Эканаміст Дзмітрый Крук лічыць, што Турчын — чалавек сістэмы і «моцны гаспадарнік». Большасць пазіцый, якія ён займаў, хутчэй, звязаныя з менеджментам, з арганізацыйнай справай.

«Ведае, ад каго залежыць тое ці іншае рашэнне, як балансаваць. Гэта такая вельмі спецыфічная рыса, якой не шмат чыноўнікаў валодае», — кажа Дзмітрый Крук. 

У спісе пасадаў Турчына эканаміст вылучае пазіцыю кіраўніка апарату Савета міністраў. Гэта ценявая пасада, але на ёй, па меркаванні Крука, знаходзяцца схаваныя дырыжоры.

«Не тыя, хто задаюць парадак дня, але тыя, хто ведаюць, як той ці іншы парадак дня імплементаваць у бягучых умовах, — кажа ён. — Тое, што ўзлёт Турчына ад гэтай пасады пайшоў, мне падаецца даволі характэрным і змястоўным фактарам». 

Існуе меркаванне, што Турчын — прарынкавы чалавек і нават рэфарміст. Эканаміст кажа, што гэта стэрэатып, які склаўся ў 2017 годзе. Для гэтага ёсць некалькі прычын. 

Першая — Турчыну прыпісваюць датычнасць і нават аўтарства дырэктывы №7 аб развіцці прадпрымальніцтва.

«Тут хацеў бы падкрэсліць, што тая дырэктыва для таго часу была даволі змястоўнай і сімвалічнай, але яна, хутчэй, падкрэслівала тую ролю, якую я ўжо абмаляваў: Турчын ведае, якімі інструментамі і як скарыстацца, як перакласці іх на мову сістэмы ў адпаведнасці з задачамі, якія пастаўлены для бягучага перыяду. Гэтая дырэктыва такую ролю выконвала, але яна не стала насамрэч моцным і трывалым падмуркам для развіцця прыватнага сектару», — кажа Крук. 

Другая — Турчын адносна працяглы час займаў пасаду старшыні Рады па развіцці прадпрымальніцтва, але кардынальных зрухаў там не было. 

«Ён быў даволі дысцыплінаваным выканаўцам і рабіў усё тое, што патрабавалася на пасадзе. [Але] факту, што менавіта ён задаваў нейкія вектары развіцця новых праграм, няма». 

Трэцяя прычына, што паўплывала на стэрэатып, — Турчын займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера ва ўрадзе Сяргея Румаса, якога часта атаясамляюць з прарынкавасцю. Дзмітрый Крук заўсёды спрачаўся з гэтым меркаваннем.

«Урад Румаса выконваў функцыю захавання рыторыкі нібыта лібералізацыі, але павінен быў запаволіць тыя зрухі, якія адбываліся ў прыватным сектары, не даць скарачацца дзяржаўнаму сектару». 

У логіцы паводзінаў Турчын падобны да Макея 

На пасадзе кіраўніка Мінскага аблвыканкама Турчын рухаўся згодна з «генеральнай лініяй». Гэта скасаванне ролі прыватнага сектару, прывязкі яго да дзяржаўнага, стаўка на кіраванне інвестыцыямі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, пераразмеркавання дзяржаўных патокаў. 

«Тыя пару знаёмых, хто з ім шчыльна стасаваўся да 2020 года, кажуць, што ў асабістых разважаннях ён быў больш настроены на падтрыманне прыватнага сектару. Але гэта фактычна тое, што я зараз прывёў: калі «генеральная лінія» змянялася, гэта не вяло да нейкіх асабістых ініцыятыў».

Дзмітрый Крук бачыць падабенства логікі паводзін Турчына з Уладзімірам Макеем. 

«Макей таксама дэманстраваў пэўныя парасткі лібералізму, але галоўным для яго заўжды была служба сістэме. Яна пераважыла ўсе астатнія пачынанні. Мне падаецца, гэта вельмі падобная гісторыя да Турчына, і логіка прыярытэтаў у яго ў гэтым сэнсе вельмі падобная», — падсумоўвае эканаміст. 

Каментары8

  • Круку
    11.03.2025
    Такой лухты яшчэ ніхто не пісаў. Аналіцік з Вас ніякі, ці Вы не ведаеце ні Макея, ні Турчына. Турчын- гэта нават не шкарпэтка Макея. Гэта зэро і такія патрэбны АРЛ. Навошта Вы дурыце людзей, калі не ведаеце?
  • бабруйчанін
    11.03.2025
    30 гадовая адмоўная " селекцыя" стварыла кагорту выканцаў абмежаванных жаданнямі галоўнага
    Нават абліччам яны падобны
    Як і у 91 у 94 2020 німа беларуска аэрэнтаваннай бюракрацыі " эліты"
    200 год таму падобная ...сітуацыя
    100 год таму..
  • даведка
    11.03.2025
    Турчин сделал карьеру на родине Макея в Кореличском районе/райисполкоме.

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах11

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць