Грамадства11

«Усе ногі ў іх». У Камянецкім раёне сутыкнуліся з атакай лясных насякомых

У тыктоку апублікавалі ролік, у якім паказалі, як у Камянецкім раёне людзей ужо ў сакавіку атакуюць нібыта кляшчы. На апублікаваных кадрах бачнае адзенне, аблепленае нейкімі насякомымі, заўважыў Telegraf.news.

Скрыншоты з відэа

«Будзьце асцярожныя ў лесе, вельмі шмат кляшчоў. За хвілін 10 усе ногі ў іх», — зрабіў подпіс да роліка ягоны аўтар.

Відэа сабрала ўжо больш за 3 тысячы рэпостаў, а таксама нямала каментароў.

@dimasik_komar

♬ Чумачечая весна - Потап и Настя

«У гэтым нічога добрага. Трэба кудысьці звяртацца, каб апрацоўвалі ад гэтай пошасці, два гады таму ледзь богу душу не аддала ад укусу», — падзялілася адна з каментатарак.

Некаторыя каментатары, аднак, выказалі здагадку, што насамрэч гэта не кляшчы, а ласіная муха, або аленевая крывасоска.

Аленевая крывасоска (лац. Lipoptena cervi), таксама вядомая як ласіная муха, ласіная вош або ласіны клешч — від сямейства крывасоскі. Іх самцы і самкі сілкуюцца крывёй цеплакроўных жывёл. Гэта ласі, алені, казулі, буйная рагатая жывёла, знаходзілі ласінага кляшча таксама на дзіках, барсуках, лісах, расамахах, мядзведзях, сабаках, авечках, козах.

Зрэшты, аленевыя крывасоскі могуць нападаць і на чалавека ды сілкавацца ягонай крывёй. Але кляшчамі яны не з'яўляюцца.

Па апублікаваных кадрах неспецыялісту складана вызначыць, кляшчы гэта ці аленевая крывасоска. Але сутыкалася са з'явай сёлета не толькі аўтарка роліка.

«Таксама зайшлі ў лес, літаральна на 10 м ад дарогі, і ўжо па калашыне паўзе. Не было замаразкаў — і вось вынік», — падзялілася іншая каментатарка.

Каментары1

  • Ёсік
    11.03.2025
    Казуркі, а не насякомыя.

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць