Свет55

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ

Паводле звестак газеты FAZ і агенцтва dpa, у офісе дэпутата бундэстагу ад ХДС з Цюрынгіі працаваў расіянін, які з'ехаў у Нямеччыну пасля пачатку вайны, расказвае DW.

Канстанцін Храпаў. Фота: яго асабістая старонка ў фэйсбуку

Газета прыводзіць асабістыя дадзеныя гэтага расіяніна — Канстанцін К. 1984 года нараджэння. Да бундэстагу ён працаваў у маскоўскім офісе Фонду імя Конрада Адэнаўэра.

Па інфармацыі журналістаў, Канстанцін К. мае сувязі з ФСБ і з расійскай апазіцыяй. Ён, паводле FAZ, змог арганізаваць у бундэстагу выступы апанентаў Пуціна, у тым ліку Міхаіла Хадаркоўскага. Да канца 2024 года ў Канстанціна К. было пасведчанне, якое забяспечвала яму неабмежаваны доступ у нямецкі парламент.

Выданне «Сирена» піша, што агентам ФСБ у бундэстагу быў Канстанцін Храпаў, які таксама з'яўляецца супрацоўнікам арганізацыі CASE, заснаванай структурамі Хадаркоўскага.

Са слоў дэпутата з Цюрынгіі Крысціяна Хіртэ, ён пазнаёміўся з расіянінам яшчэ ў Расіі — праз блізкі да ХДС Фонд імя Конрада Адэнаўэра.

У 2023 годзе Хіртэ прыняў яго на працу на мінімальную стаўку, даручыўшы ўсталёўваць кантакты з расійскай апазіцыяй і расіянамі ў выгнанні. Пры гэтым ён перадаў яго дасье для праверкі нямецкім органам бяспекі.

Прыкладна праз год Хіртэ паведамілі, што ў расіяніна могуць быць сувязі з ФСБ. Пазней яму ўдакладнілі, што некаторыя падазрэнні пацвярджаюцца, пры гэтым папрасіўшы не казаць нікому гэтую інфармацыю. Яшчэ праз некаторы час дэпутата папрасілі «без лішняга шуму» звольніць расіяніна, што ён і зрабіў.

У Федэральнай разведвальнай службе Германіі адмовіліся ад каментарыяў па гэтым пытанні, піша dpa.

Каментары5

  • Поцык
    12.03.2025
    Классика. Пускайте и дальше русских к себе.
  • праныра
    12.03.2025
    рэлакант (?🥳☠️♣️)
    з сувязямі ( 💀🐧🥘)
    у фсб (🙈)
    капец
  • Бундэс-шапіто
    12.03.2025
    Папрасілі "не казаць нікому гэтую інфармацыю". Відаць, ён нікому не сказаў, раз мы чытаем :)

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць