Кіно

Сіцылійскія норавы і дачка Монікі Белучы. Расказваем пра самы прыгожы серыял вясны

Netflix зняў шыкоўны серыял пра Сіцылію 19 стагоддзя і аб’яднанне Італіі ў адну краіну. Нават калі Гарыбальдзі і сіцылійскія багацеі вас не цікавяць, ёсць іншыя прычыны звярнуць увагу на «Леапард».

Дэва Касэль у серыяле «Леапард». Фота: кадр з трэйлера

Спачатку невялікі гістарычны лікбез. У 1860-м на Сіцылію, дзе тады існавала асобнае каралеўства, высаджваецца атрад военачальніка Джузэпэ Гарыбальдзі. Пачынаецца паўстанне, і ў выніку Сіцылія ўваходзіць у склад Італіі, аб’яднанай з маленькіх дзяржаў.

Гэта эпоха, якую выбраў для свайго твора італьянскі арыстакрат Джузэпэ Тамазі дзі Лампедуза, аўтар рамана «Леапард». Гэтую кнігу і экранізаваў Netflix у аднайменным серыяле.

У цэнтры гісторыі — дваранін Фабрыцыа Карбера па мянушцы «Леапард», князь выдуманага роду Саліна. Разам з сям’ёй ён праходзіць праз гістарычныя змены і спрабуе ўратаваць ад іх наступстваў і блізкіх, і свой ды радавы гонар.

Фабрыцыа Карбера (Кім Росі Сцюарт). Фота: кадр з трэйлера

У пачатку гісторыі Сіцылія яшчэ незалежная, і дон Фабрыцыа з хваляваннем чакае наступу гарыбальдзійцаў, а ў вольны час наведвае мясцовых прастытутак. Ці атрымаецца ўратаваць ад паўстанцаў сям’ю і свае валоданні? Гэта не так проста, тым больш вецер перамен аказаўся надта заразлівым для некаторых маладых сіцылійцаў.

Асобная разынка «Леапарда» — маладая італьянская актрыса, якая, кажуць, можа з часам пераўзысці саму Моніку Белучы. Гэта Дэва Касэль, дачка Монікі і французскага акцёра Венсана Касэля. Для Дэвы роля ў «Леапардзе» стала першай заўважнай акцёрскай працай, да гэтага яна засвяцілася толькі ў незалежным італьянскім кіно. Затое Дэва ўжо некалькі гадоў працуе мадэллю — ёй абяцаюць ледзь не большую славу, чым у яе маці.

Дэва грае ў серыяле Анджаліку Сядары, дачку сіцылійскага арыстакрата і каханую Танкрэдзі, пляменніка дона Фабрыцыа. Танкрэдзі сватаецца да Анджалікі, і ў гэтым яму патрэбная падтрымка дзядзькі, але ж той ведае, што ў Танкрэдзі закахалася і яго ўласная дачка, Канчэта.

«Леапард» — рымейк італьянскай стужкі 1963 года. У той, першай экранізацыі твора, сыгралі кіназоркі Ален Дэлон і Клаўдыя Кардынале. Гэта неверагодна прыгожы серыял. Вытанчаныя касцюмы той эпохі, прычоскі, рэквізіт, нават убраныя сталы са стравамі — проста буянства фарбаў! «Леапард» здымалі на самой Сіцыліі, дзе і адбываецца дзеянне гэтай гісторыі.

Фота: кадр з трэйлера
Фота: кадр з трэйлера

Акрамя касцюмаў, у серыял прынеслі яшчэ і старыя норавы — нездарма кнігу, па якой яго знялі, напісаў арыстакрат. У свеце «Леапарда» гонар і сям'я значаць болей за грошы і зямлю, а публічныя абразы яшчэ маюць значэнне, таксама як і ўменне трымаць сябе ў любой сітуацыі і нават перад акупантамі твайго вострава.

У гэтым плане серыял выглядае падобным да класічных літаратурных сюжэтаў пра каханне накшталт «Пыхі і перадузятасці» або «Джэйн Эйр». Так што калі вам падабаецца Джэйн Осцін або Шарлота Бронтэ, «Леапард» таксама можа падацца вам цікавым.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?3

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць