Свет

Сербская апазіцыя абвінаваціла ўлады ў выкарыстанні забароненай гукавой зброі супраць пратэстоўцаў

У сеціве з'явіліся відэа, на якіх, як сцвярджаецца, — сербскія пратэстоўцы. Яны дзіўна сябе паводзяць — раптоўна, як па камандзе, бягуць у розныя бакі. Сербскія ўлады пракаментавалі сітуацыю.

Учора падчас 15-хвіліннай акцыі маўчання ў Бялградзе ў нейкі момант адбылося незразумелае — нейкі шум, які зрушыў натоўп. У сацсетках пісалі пра гук, ад якога «стыне кроў у жылах».

«Слабодная Босна» паведаміла, што гэта была гукавая гармата — забароненая зброя, якую рэжым Аляксандра Вучыча вырашыў выпрабаваць на студэнтах-пратэстоўцах.

«Жудасны досвед: нібы гук біў у грудзі і галаву. Потым пачалася цісканіна. Людзі бегалі, падалі, крычалі. Мы былі каля вітрыны і пад ціскам людзей ледзь не разбілі целам шкло», — напісала ў сацсетках жанчына, якая нібыта такое перажыла. 

Лідэр партыі «Srce» Здраўка Понаш таксама абвясціў, што на акцыі пратэсту ў Бялградзе была выкарыстаная гукавая гармата.

«Вы выкарыстоўвалі гукавую гармату. Вы стралялі ў грамадзян, калі яны моўчкі аддавалі даніну памяці ахвярам вашага рэжыму. Вы стралялі ў людзей, якія мірна пратэставалі. Вы не вытрымалі. Гэта ваш мір, стабільнасць!» — напісаў ён у сетцы «Х».

Міністэрства абароны Сербіі ў сваю чаргу адказала на гэтыя абвінавачанні аб выкарыстанні гукавой гарматы падчас пратэстаў 15 сакавіка.

Там заявілі, што міністэрства абароны і ўзброеныя сілы Сербіі «не выкарыстоўвалі і не выкарыстоўваюць гукавыя гарматы і іншыя сродкі, не прадугледжаныя законам». 

Што такое гукавая гармата?

Гэта несмяротная зброя, якая выпраменьвае інтэнсіўныя гукавыя хвалі ў пэўным кірунку, і можа выклікаць у пацярпелых галаўны боль, млоснасць, дэзарыентацыю, а ў некаторых выпадках магчыма незваротнае пашкоджанне слыху. Ёсць розныя тыпы гукавых гармат, і іх выкарыстанне залежыць ад частаты і гучнасці гуку, які яны вырабляюць.

Каментары

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць