Здарэнні11

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне

Хлопчык катаўся на ровары, павярнуў не ў той бок і паехаў у суседнюю вёску. Яго шукалі 300 чалавек.

Стас Ляшэнка. Фота: «Віртуальны Брэст»

Стас Ляшэнка знік у вёсцы Застарынне Баранавіцкага раёна вечарам 28 сакавіка. Дзесяцігадовы хлопец катаўся на ровары. Замест таго каб павярнуць налева, у бок дома, ён паехаў направа — у бок суседняй вёскі. Стас праехаў пяць кіламетраў і зразумеў, што заблудзіўся.

Калі хлопчык не вярнуўся дадому, бацькі занепакоіліся і пачалі пошукі. У ратавальнай аперацыі ўдзельнічалі трыста чалавек, Стаса шукалі ўсю ноч. Раніцай 29 сакавіка хлопчык знайшоўся. І, як выявілася, часткова выпадкова, піша «Віртуальны Брэст».

Як расказаў сам Стас, заблудзіўшыся, ён апынуўся ў чыстым полі. У цемры хлопчык не заўважыў брудную лужыну і ўпаў у ваду, прамокнуўшы да пояса. Тым часам тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль. Стас схаваўся ў сухой канаўцы, акуратна паклаў побач з сабой ровар і пачаў клікаць на дапамогу. Але паблізу не было ніводнага жылога дома. Вакол — толькі цёмнае поле і поўная цішыня.

Цуд адбыўся раніцай. Мужчына з суседняй вёскі проста выйшаў накапаць чарвякоў для рыбалкі і пачуў слабыя крыкі аб дапамозе. Падышоўшы бліжэй, ён убачыў змерзлага і напалоханага хлопчыка. Мужчына адразу ж адвёў Стаса да сябе дадому, разам з жонкай яны пераапранулі яго ў сухое адзенне, сагрэлі і накармілі. Пасля гэтага адразу ж паведамілі ў праваахоўныя органы.

Маці Стаса расказала, што думкі былі страшныя.

«Чым даўжэй цягнуўся час, тым цяжэй рабілася. Сумленне грызла — я знаходжуся ў цяпле, а маё дзіця дзесьці там, адзін, у холадзе і страху…» — падзялілася жанчына.

Але раніцай ёй паведамілі, што Стас знайшоўся і ягонаму здароўю нічога не пагражае.

Каментары1

  • luck
    30.03.2025
    Цікава, ці прыляціць мужыку за тое, што капаў гасударствянных чарвякоў?

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць