23 сакавіка да нас прыехалі галоўныя рок-балаганшчыкі Расіі, творчая суполка НОМ.

1. НОМ —нам!
Да нас едуць здымальшчыкі караткаметражнага сцёбу «Беларуская быль, галоўныя балаганшчыкі Расіі творчая суполка НОМ («Нефармальнае аб'яднанне моладзі»). Стыль іх можна ўмоўна назваць «іранічны рок», а творчы метад самі ўдзельнікі акрэсліваюць як «драматызацыя ідыятычныях праяваў рэчаіснасці і ідыятызацыята драматычных».
«Наша прадстаўленні можна назваць рок-спектаклем, — кажа адзін з удзельнікаў суполкі Сяргей Кагадзееў. — Будуць песні, падчас шоу цалкам прагучыць альбом «Во имя разума», і мы таксама пакажам свае відэаінсталяцыі».
П'еса «Во имя разума», якая з'явілася ў 1996 годзе, у самы розрух усеагульнага запхаплення эзатэрыкай і «таямніцамі трэцяй таблеткі», абгульвала эстэтыку савецкай касмічна-піянерскай фантастыкі.
Акрамя паказу рок-спектаклю, удзельнікі творчай суполкі таксама абяцаюць старыя хіты: «7%», «Город», «Насекомые» ды інш.
2. Беларускі след
Арганізаваныя ў далёкім 1987-м, распадаючыся і ўз'ядноўваючыся, НОМ выпусцілі колькі альбомаў, кліпаў і нават караткаметражных фільмаў. Беларуская тэматыка пратачылася ў творчасць суполкі ў 2006 годзе. Тады номаўцы знялі паўгадзінную нізкабюджэтную стужку «Беларуская быль». Галоўны герой — просты беларускі хлопец Віц'а (менавіта так расійцы вымаўлялі гэтае імя) — заваліў 25 фрыцаў і ўсяго толькі 40 км. не дайшоў да Бэрліну. Віц'а вяртаецца дадому, дзе яго чакаюць жонка і сын. Пасля ён ўладкоўваецца інспэктарам ДАІ і пачынае будаваць мірнае жыцьцё. А пракарміць яго зможа адно ваенны трафэй — абмежавальны знак «40 km», з якім Віц'а стаіць на ўзбочыне. Тады стужка, у якой дасціпна эксплуатаваліся расійскія стэрэатыпы пра беларусаў, у самой Беларусі была прынятае з ухвалай.
«Фільм «Беларуская быль» мы здымалі паводле ўражанняў ад паездкі ў Беларусь, — дадае Сяргей Кагадзееў. — Вядома, мы не бачылі, каб беларусы елі буслоў — гэта перабольшванне, але ўсё ж мы атрымалі тут процьму ўражанняў, якія ўвасобіліся ў стужцы. Спадзяемся, будзе пра што напісаць і пасля гэтага візіту ў вашу краіну».
Такім парадкам, творчая суполка НОМ. Клуб «Рэактар» Квіткі: 40 000, 45 000 (месца за столікам), 50 000 VIP столікі на 2-м паверсе. Пачатак а 19.

Каментары