Свет2121

«Глядзіце, я пайшла да таты»: у Расіі ўдава вайскоўца скончыла жыццё самагубствам на вачах у дзяцей

Жанчына не змагла перанесці смерць мужа. Дзве дачкі засталіся сіротамі. А на сітуацыі паспрабавалі нажыцца махляры.

Галіна Маханько Галина Махонько Galina Makhonko
Галина Маханько. Фота: mobilizationnews / Telegram

Трагедыя адбылася ў Хакасіі (Расійская Федэрацыя). Як паведамляе мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя, 26 сакавіка на трасе, якая злучае сталіцу рэспублікі Абакан і горад Ак-Давурак у Туве, пад коламі грузавіка загінула 41-гадовая жанчына Галіна Маханько. Момант трагедыі трапіў у запіс відэарэгістратара машыны, што ехала следам.

Усё адбылося на вачах дзвюх дачок жанчыны — васьмі і пяці гадоў. Яны стаялі на ўзбочыне.

Як пазней высветлілі журналісты, летам Галіна даведалася, што яе муж прапаў без вестак на фронце. А за месяц да трагедыі ёй паведамілі, што ён загінуў.

Недалёка ад месца трагедыі, на беразе возера, былі знойдзены рэчы жанчыны. Паводле адной з версій, Галіна спачатку спрабавала ўтапіцца, але не змагла прабіць лёд. Тады яна разам з дочкамі выйшла на ўзбочыну дарогі. Убачыўшы грузавік, яна крыкнула дзяўчынкам: «Глядзіце, я пайшла да таты!» — і кінулася пад колы.

Месца трагедыі. Скрын відэа: mvd19rh / Telegram

Дзяцей, якія перажылі моцны стрэс, пазней забрала хуткая дапамога. Паведамляецца, што старэйшая дачка доўгі час не магла нічога сказаць. З імі працуюць псіхолагі.

Але на гэтым гісторыя не скончылася. Як паведамляе выданне «Аргументы і факты. Перм», праз некалькі дзён у мясцовых суполках у сацсетках пачалі з’яўляцца пасты ад нібыта «найлепшай сяброўкі» Галіны, якая пераказвала трагічную гісторыю і прасіла дапамогі на пахаванне. У паведамленні быў указаны нумар банкаўскай карткі для пераводу сродкаў.

Аднак журналісты высветлілі, што на тую ж самую картку ў тыя ж дні збіралі грошы на дапамогу нібыта цяжарнай жонцы іншага жыхара Хакасіі, які быў знойдзены мёртвым пасля некалькіх месяцаў пошукаў. У тым выпадку ініцыятарам збору быў «сябар зніклага». Пасля званка паліцыі паведамленні былі выдалены.

Каментары21

  • Федзя
    03.04.2025
    Ну что тут сказать?))))
  • Filipp
    03.04.2025
    Трагедыя, шкада дачок, да і дурніцу шкада.
  • Лявон
    03.04.2025
    А навошта на "бастыёне беларушчыны" гэнтае лайно?

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць