Грамадства33

Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы

Цела Пятра Урбановіча да гэтага часу не аддалі сям'і. 

Пятро Урбановіч. Фота: Белпол

Сваякі Пятра Урбановіча атрымалі ліст з ваенкамата, у якім паведамлялася, што той загінуў у пачатку лістапада 2024‑га ў Данецкай вобласці.

Пятро Урбановіч падпісаў кантракт на службу з расійскім Міністэрствам абароны ў верасні 2024 на год. Вядома, што 7 верасня мужчына знаходзіўся ў Растове-на-Доне. Гэта расійскі горад, недалёка ад лініі фронту, тылавая база расійскай арміі. 

Пятро Урбановіч жыў у мястэчку Індура, што ў Гродзенскім раёне. Апошняе яго месца працы, згодна з базай «Белпола», — мясцовы лясгас.

У свой час Урбановіч быў судзімы за крадзеж тэлефона, за што атрымаў штраф.

Таксама Урбановіч быў у вышуку ў 2020 годзе. Яго шукала міліцыя, бо мужчына ўхіляўся ад яўкі ў аддзел унутраных спраў, дзе павінен быў даць тлумачэнні наконт з'яўлення ў алкагольным ап'яненні ў публічным месцы.

Пятро быў у разводзе. 

Каментары3

  • Каментатар
    22.03.2025
    Найлепшыя сыходзяць ...
  • ТэстаМент
    22.03.2025
    Разведзены клептаман-выпівоха з лясгасу. Такіх людзей губляем!
  • Не лезь
    23.03.2025
    Шарикова напоминает.

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці44

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 4

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці44

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць