Грамадства

«Патрыятычны флэшмоб» у Гомелі апынуўся пад пагрозай зрыву. Надта дарагія паслугі міліцыі

Гомельская група прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі мела намер 24 красавіка правесці ў абласным цэнтры «аўтафлэшмоб», але 2 красавіка яго давялося скасаваць «праз адсутнасць фінансавання». Пра гэта даведаўся «Флагшток» у адным з тэматычных чатаў.

Падобны флэшмоб група ўжо праводзіла ў 2022 годзе да Дня горада, але ён атрымаўся не масавым. Скрыншот з відэа

Акцыю планавалася прымеркаваць да «80-годдзя Перамогі» і правесці на пляцоўцы перад Лядовым палацам. Пры гэтым, як і пры ўсіх масавых мерапрыемствах, патрабавалася зрабіць папярэднюю аплату міліцыі за паслугу па ахове грамадскага парадку падчас акцыі.

Тарыфы міліцыянераў адбілі ў ініцыятараў усялякую ахвоту праводзіць флэшмоб. Арганізатарка мерапрыемства Кацярына 2 красавіка паведаміла, што за акцыю з больш чым сотняй удзельнікаў МУС патрабуе ажно 150 базавых велічынь:

«Правядзенне аўтафлэшмоба, запланаванага на 24.04.2025, адмяняецца ў сувязі з адсутнасцю фінансавання. І гэта не першакрасавіцкі жарт. 6300 руб — за «ахову правапарадку» на мерапрыемстве — нерэальна выцягнуць».

Як стала зразумела па паведамленнях у чаце, ініцыятары маюць дамоўленасць з уладамі і ўсё ж спадзяюцца зладзіць флэшмоб у іншым месцы горада неафіцыйна — без выплаты ўзнагароджання міліцыі.

Сярод удзельнікаў гэтай групы — кіраўнік абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў, першы сакратар абласнога камітэта КПБ Дзмітрый Мурашка, старшыня абласной арганізацыі «патрыётаў Беларусі» Наталля Пяшэвіч, кіраўнік беларускага грамадскага аб'яднання «Русь» Арцём Сакоўскі.

Характэрна, што ў 2022 годзе ініцыятары не змаглі ўзгадніць падобную акцыю да Дня Перамогі з-за ўварвання расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Пазней, у жніўні 2022 года, ініцыятыўная група змагла правесці акцыю да Дня горада. Але яна атрымалася не масавай — тады ўдалося сабраць аўтамабілістаў на выстройванне адной толькі лічбы «8», хоць планавалася скласці «880».

Каментары

Цяпер чытаюць

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»14

У Мінтрансе расказалі, калі на дарогах Беларусі перастануць рабіць ямачны рамонт3

Былы міністр сельскай гаспадаркі збіраецца вырошчваць пшаніцу ў Лівіі

Беларусы змогуць набываць кнігі ўсляпую — на іх нават будзе зніжка1

Адно з забойстваў у Беларусі раскрылі амаль праз 50 гадоў3

Пад Барысавам прайшлі вучэнні — рыхтаваліся да вайны ФОТЫ2

Спартсменка з Баранавіч Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года Польшчы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць