Грамадства11

У Мінску з’явяцца новыя праязныя на грамадскі транспарт. У чым іх асаблівасць?

З 10 красавіка ў Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце. Паводле рашэння Мінгарвыканкама, апублікаванага на Нацыянальным прававым партале, цэны на талончыкі, жэтоны і праязныя білеты будуць павышаныя.

Разавая паездка ў аўтобусе, тралейбусе ці трамваі абыдзецца ў 95 капеек, што на 10 капеек даражэй за ранейшую цану. Аналагічная цана і для правозу ручной паклажы.

Праезд у метро таксама падаражэе на 10 капеек і складзе роўна 1 рубель. Гэтая цана таксама распаўсюджваецца на правоз ручной паклажы ў падземцы.

«Акрамя таго, з 10 красавіка будзе ўведзены новы від праязнога — турыстычны (на 1 суткі і на 3 сутак). Ім можна будзе не абмежаваную колькасць разоў карыстацца грамадскім транспартам, уключаючы метро. Такое новаўвядзенне ацэняць госці нашай сталіцы», — паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

У рашэнні Мінгарвыканкама пазначаныя і цэны на новыя віды праязных білетаў. Сутачны праязны на ўсе віды наземнага транспарту і метро абыдзецца ў 4,81 рубля. Турыстычны праязны на трое сутак будзе каштаваць 14,43 рубля. Пад суткамі разумеецца перыяд часу з 0 да 24 гадзін.

Адзначаецца, што турыстычны праязны неабходна будзе выкарыстаць не пазней чым праз 30 дзён з даты яго продажу. Пасажыр можа самастойна выбраць даты, на якія яму патрэбны турыстычны праязны.

То-бок, калі вы, напрыклад, чакаеце гасцей, што прыязджаюць у Мінск, то набыць для іх турыстычны праязны можна будзе загадзя, натуральна ведаючы дакладную дату іх візіту ў сталіцу.

Каментары1

  • r a d a r
    04.04.2025
    Дурка з турыстычным , так як i ва ўсім

Цяпер чытаюць

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць