Свет22

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі

Паводле звестак агенцтва Reuters, расійскае ГРУ інспіравала выбухі пасылак з касметыкай, масажнымі падушкамі і сэкс-цацкамі на кур'ерскіх складах у Вялікабрытаніі, Германіі і Польшчы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Падробленая касметыка, масажныя падушкі і сэкс-цацкі. Самаробная выбухоўка. Расіянка па мянушцы Воін. Кодавае слова: «Марыя». Гэта адны з ключавых элементаў меркаванага расійскага дыверсійнага плана, у выніку якога тры пасылкі былі ўзарваныя на кур'ерскіх складах у Вялікабрытаніі, Германіі і Польшчы мінулым летам. За гэтым стаіць ГРУ», — паведаміў Reuters чалавек, знаёмы з ходам расследавання гэтых дыверсій у Польшчы.

Па словах крыніцы, падушкі, спакаваныя ў пасылкі з касметыкай і сэкс-цацкамі, утрымлівалі схаваныя самаробныя запальныя прылады, вырабленыя з кактэйлю хімічных рэчываў, уключаючы высокарэактыўны магній.

Хімікаты запальваліся з дапамогай папярэдне настроеных дэтанатараў з танных кітайскіх гаджэтаў, якія выкарыстоўваюцца для адсочвання прадметаў, а эфект узмацняўся «цюбікамі з касметыкай», якія выглядалі як касметыка, але на самай справе ўтрымлівалі гель з лёгкаўзгаральных злучэнняў, уключаючы нітраметан, сцвярджае крыніца.

Кіраўнікі еўрапейскіх службаў бяспекі апублікавалі інфармацыю пра падпалы пасылак у кастрычніку 2024 года, назваўшы іх часткай «гібрыднай вайны», якую вядзе Расія, каб дэстабілізаваць працу краін, што падтрымліваюць Украіну. Па іх словах, пасылкі, якія загарэліся на складах, выклікаўшы пажар, але не прычыніўшы нікому шкоды, былі выпрабавальным варыянтам будучага расійскага плана па падрыву падобных пасылак у паветры на грузавых рэйсах у ЗША і Канаду.

Выбухі пакетаў адбыліся 19, 20 і 21 ліпеня мінулага года ў брытанскім Бірмінгеме, Лейпцыгу ў Германіі і недалёка ад польскай сталіцы Варшавы. Польскія следчыя сцвярджаюць, што ўкраінец па імені Уладзіслаў Д., які жыў на поўдні Польшчы, адыграў ключавую ролю ў спробе дыверсіі, дзейнічаючы па інструкцыях, атрыманых ад куратара з ГРУ, якога ён ведаў толькі па мянушцы — Воін.

Поўнае імя падазраванага, паводле звестак выдання, Уладзіслаў Дзеркавец. Паводле версіі следства, 27-гадовы Дзеркавец адправіўся ў Вільню, дзе спакаваў чатыры пакеты, у кожным з якіх была падушка, некалькі цюбікаў з касметыкай і сэкс-цацкі. Перад тым як запячатаць іх, ён націснуў дзве кнопкі, каб актываваць загадзя настроеныя механізмы дэтанацыі.

Па словах крыніцы, гаджэты былі такога тыпу, што дазвалялі карыстальнікам ставіць час для спрацоўвання ад некалькіх секундаў да месяцаў.

Са слоў суразмоўцы Reuters, 19 ліпеня Дзеркавец перадаў пасылкі ў адным з паркаў Вільні мужчыну, які выкарыстаў кодавае слова «Марыя».

Уладзіслаў быў арыштаваны ў Польшчы ў пачатку жніўня і абвінавачаны ў здзяйсненні тэрарыстычных актаў па заданні расійскай разведкі. У нацыянальнай пракуратуры агенцтву Reuters паведамілі, што падазраваны адмаўляе ўсе выстаўленыя супраць яго абвінавачванні, уключаючы працу на замежную разведку.

Польскія пракуроры таксама абвінавачваюць іншага чалавека, 44-гадовага Аляксандра Б., у тым, што ён уваходзіў у тую ж ячэйку, што і Уладзіслаў. Паводле іх слоў, ягоная задача заключалася ў падрыхтоўцы да выбухаў на грузавых самалётах, якія накіроўваліся ў Паўночную Амерыку: ён арганізоўваў адпраўку пасылак з красоўкамі і адзеннем з Варшавы ў Вашынгтон і Атаву.

Аляксандр быў тым падазраваным, якога польскія ўлады спрабавалі экстрадаваць з Босніі, дзе ён публічна назваўся Аляксандрам Бязрукавым, грамадзянінам Расіі з Растова-на-Доне. У студзені на слуханнях у Сараеве ён заявіў, што не ўдзельнічаў і не ведаў ні пра якую змову з мэтай нападу на склады або грузавыя самалёты. Тым не менш, Бязрукаў прайграў суд і ў лютым быў экстрадаваны ў Польшчу. Па словах чалавека, знаёмага з польскім расследаваннем, ён адмаўляе выстаўленыя супраць яго абвінавачванні.

Крэмль адхіліў абвінавачванні, што Расія датычная да пажараў.

«Мы нічога пра гэта не ведаем, — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў агенцтву Reuters. — Мы не выключаем, што гэта проста чарговая фэйкавая навіна ці праява сляпой русафобіі».

Каментары2

  • Абв
    06.04.2025
    Спецыяльна безпрынцыпнага ўкраінца-выканаўцу шукалі. Каб дадаткова нянавісць і недавер пасеяць да бежанцаў. І зменшыць міжнародную падтрымку Ўкраіны.
  • Агент мацквы сеў на пляшку
    06.04.2025
    Агентуру трэба распрацоўваць з дапамогай гэтых цацак.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў22

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку5

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца2

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак4

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў3

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед38

У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе5

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА5

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў2

Мае сваю кватэру ў 23 гады, але марыць яе прадаць і з’ехаць. Усяму віной 65-гадовы сусед-фізкультурнік зверху4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў22

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць