Грамадства1212

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі

Нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка (яна ж піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук) на гэтым тыдні паказвала ў Мінску свой новы праект — канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», прысвечаны вайне. Гледачамі на яго прыдумалі звезці людзей з усіх рэгіёнаў: у адзін дзень — з Віцебшчыны, у іншы — з Міншчыны і гэтак далей.

Фота тут і далей: «Гомельская праўда»

12 красавіка на канцэрт у Палац рэспублікі прывезлі дэлегацыю з Гомельскай вобласці. Некалькі дзясяткаў аднолькавых аўтобусаў — відавочцы налічылі каля 50.

@belarusnovosti1 Люди показали как принудительно свозили зрителей на концерты невестки Лукашенко #минск #беларусь #лукашенко #беларусьновости #белорусы #новостибеларуси #минсксейчас ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Апроч самога канцэрту (дзе за сцэнарыста і аўтара песень таксама нявестка Лукашэнкі), у фае выстаўлялі кнігі пра Другую сусветную вайну і праводзілі дэгустацыю блакаднага і лагернага хлеба тых часоў.

У колькі абышліся гэтыя канцэрты бюджэту? На арганізацыю і правядзенне аднаго канцэрта планавалася патраціць каля 92 тысяч рублёў, пісала «Люстэрка» са спасылкай на інфармацыю пра дзяржзакупкі. Усяго такіх канцэртаў было сем. У залежнасці ад даты заказчыкамі выступалі структуры мясцовых выканкамаў розных абласцей.

Каментары12

  • Сымон
    13.04.2025
    Лукашысты загадзя прывучаюць бюджэтнікаў да лагернага хлеба.
  • Мисс
    13.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Смургонец
    13.04.2025
    Каб "прасякнуцца" жахамі вайны "праводзілі дэгустацыю блакаднага і лагернага хлеба тых часоў" - гэта не тое што прафанацыя, а проста здзек з памяці пра трагедыю. Лепш бы прачыталі "Мёртвым не баліць" Васіля Быкава пра якога забылі: ні помніка гэтаму вялікаму салдату і грамадзяніну, ні назвы вуліцы!
    А пра жахі вайны - адкрыйце сёння стужку навін - абстрэл балістычнымі ракетамі украінскіх Сум: разбураныя дамы, загарэлыя аўтамабілі, мёртвыя людзі на вуліцах.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць