Свет55

Канцлер Германіі «павінен выставіць Пуціну ўльтыматум — спыненне агню або ракеты Taurus» — галоўны рэдактар Bild

Восенню 2024 года, калі ў нямецкім парламенце абмяркоўвалася пастаўка крылатых ракет Taurus, лідар ХДС Фрыдрых Мерц заяўляў, што канцлер павінен выставіць Уладзіміру Пуціну ультыматум: або Расія спыняе бамбардзіроўкі грамадзянскіх аб’ектаў, або Германія перадае Украіне ракеты Taurus.

Фрыдрых Мерц. Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Цяпер фатэль канцлера зойме сам Мерц, і яго будуць ацэньваць, у тым ліку, паводле таго, ці пачне ён дзейнічаць згодна са сваёй уласнай пазіцыяй. Галоўны рэдактар Bild Пауль Ронцхаймер піша: «Пасля жахлівых расійскіх удараў па дзіцячай пляцоўцы і бамбардзіроўцы цэнтра горада Сумы тэрмінова неабходная дакладная пазіцыя будучага ўрада [ФРГ] адносна далейшых паставак узбраенняў.

Надзея на тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зможа хутка дасягнуць міру паміж Расіяй і Украінай, даўно разбілася.

Наадварот — Пуцін штодня даказвае, што ён не гатовы да перамоў. Бо ён хоча захапіць новыя тэрыторыі ва Украіне. Бо ён лічыць Украіну часткай Расіі. Бо ён не баіцца пагроз з боку Захаду.

Таму Мерц павінен разам з прэзідэнтам Францыі Макронам і прэм’ер-міністрам Польшчы Тускам даць зразумець: калі Пуцін у вызначаны тэрмін не прыме прапанову Трампа аб 30-дзённым спыненні агню, адбудзецца маштабнае нарошчванне ваеннай падтрымкі Украіны, у тым ліку з пастаўкамі ракет Taurus. Зяленскі ўжо некалькі тыдняў таму падпісаў прапанову аб перамір’і, а Пуцін дагэтуль ігнаруе Трампа.

Як апазіцыйны лідар Мерц праявіў сябе выдатным аналітыкам сітуацыі вакол Украіны. Як канцлер цяпер ён павінен весці за сабой. Калі яго абяруць федэральным канцлерам у маі, Мерц павінен ужо ў сваёй уступнай прамове ясна пазначыць, на што ён гатовы зараз.

Нельга дапусціць, каб Германія і далей не рэагавала на ваенныя злачынствы Пуціна», — рэзюмуе Ронцхамер.

Каментары5

  • ;/
    15.04.2025
    Вы павінны былі тое зрабіць яшчэ у сакавіку 2022. Але вы нават і не паспрабавалі. То дзе ж верагоднасьць таго сеньня
  • Петруха
    15.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Надо не забывать
    15.04.2025
    Плохой мир всегда лучше хорошей войны. Пример перед глазами.

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах2

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць