Свет11

У Кітаі запусцілі інтэрнэт 10G: хуткасць да 10 000 Мбіт/с і загрузка фільма ў фармаце 4K за лічаныя секунды

Huawei і China Unicom сумесна запусцілі першую шырокапалосную сувязь 10G у Сюн'ані: хуткасць перавысіла 9800 Мбіт/с.

Ілюстрацыйнае фота

Huawei і China Unicom аб’ядналі намаганні для паспяховага запуску першай шырокапалоснай сеткі 10G у новым раёне Сюн'ань.

Разгортванне шырокапалоснай сувязі 10G заснавана на першым у свеце рашэнні 50G PON. Дзякуючы мадэрнізацыі базавай архітэктуры аптавалаконнай сеткі доступу прапускная здольнасць для аднаго карыстальніка павялічваецца з традыцыйнага гігабітнага ўзроўню да ўзроўню 10G, а затрымка ў сетцы скарачаецца да ўзроўню мілісекунд.

Фактычная вымераная хуткасць загрузкі дасягнула 9834 Мбіт/с, хуткасць адпраўкі — 1008 Мбіт/с, пры гэтым затрымка стабільна складала 3 мс, што значна перавышае цяперашнія стандарты шырокапалоснага хатняга доступу.

Адзін з першых карыстальнікаў сказаў: «Раней загрузка фільма ў фармаце 4K займала некалькі хвілін, а цяпер на гэта сыходзіць усяго некалькі секунд. Яшчэ больш мяне здзівіла тое, што пры адначасовым выкарыстанні некалькіх смарт-прылад дома сетка па-ранейшаму працавала бесперабойна, а прайграванне відэа 8K па запыце, маніторынг 4K, звышхуткія воблачныя кіберспартыўныя гульні і сістэмы «разумнага дома» працавалі стабільна».

Каментары1

  • Васзліль
    21.04.2025
    Кітайскія "сяляне" перадаюць яскравае прывітанне таварышу Вэнсу і ягонаму бясстрашнаму настаўніку.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»21

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць