Грамадства33

Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у топе па адтоку

З пачатку года літоўскія офісы страцілі сумарна больш за 100 спецыялістаў, вынікае з даных сэрвісу rekvizitai.vz.lt. На пачатак года ў 20+ вядомых ІТ-кампаніях з беларускімі каранямі было зарэгістравана 3,4+ тыс. супрацоўнікаў, цяпер іх менш за 3,3 тыс, паведамляе Devby.io.

Фота: Pavel Tochinsky / Getty Images

Больш за ўсё спецыялістаў з студзеня гэтага года страціў геймдэв. У прыватнасці, толькі з Wargaming і МА (экс-Melsoft LT) сышлі сумарна амаль 70 супрацоўнікаў.

Колькасць зарэгістраваных у Літве супрацоўнікаў з беларускімі ІТ-каранямі

На сёння ў літоўскім офісе Wargaming зарэгістраваны 801 чалавек. Пры захаванні такіх тэмпаў адтоку (каля 10 супрацоўнікаў у месяц) да канца года літоўская каманда можа скараціцца да 700 спецыялістаў. У той жа час кампанія працягвае наймаць людзей у літоўскі офіс. На сайце Wargaming размешчана 16 вакансій для працы ў Літве з указаннем зарплат. У залежнасці ад пазіцыі заробак вагаецца ад 2,5 да 7 тысяч еўра брута.

У MA на пачатку года працавала амаль 200 чалавек, на сёння ўжо 160.

У топ-3 па колькасці звольненых супрацоўнікаў у Літве з пачатку года — EPAM. За мінулы год літоўская каманда скарацілася амаль на 180 чалавек (мінус 12,5%). Цяпер у двух філіялах (у Вільні і Каўнасе) зарэгістравана каля 1,2 тысячы супрацоўнікаў. З студзеня каманда страціла каля 20 спецыялістаў.

З топ-10 найбуйнейшых ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў Літве толькі ў дзвюх колькасць супрацоўнікаў вырасла з пачатку года. У літоўскім офісе Gurtam каманда павялічылася з 218 да 225 чалавек, у Godel — з 90 да 99.

За мінулы год ІТ-сектар Літвы страціў больш за 400 беларускіх айцішнікаў. За гэты год адток можа апынуцца такім жа.

На адток айцішнікаў з Літвы працягвае ўплываць міграцыйная палітыка літоўскіх улад у дачыненні да беларусаў.

Камітэт Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне на пачатку красавіка падтрымліваў ідэю ануляваць выдадзеныя беларусам дазволы на жыхарства за занадта частыя паездкі дадому — часцей, чым раз на тры месяцы, але рашэнне не было прынятае.

Таксама за мінулы год амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Сярод іх ёсць і айцішнікі.

А за першы квартал гэтага года ў Літве стала рэзка менш беларусаў з ДНЖ. Па стане на 1 красавіка ў Літве заставалася 53 739 грамадзян Беларусі з дазволам на жыхарства. Гэта на 3772 чалавекі менш, чым было на пачатку года. Для параўнання, за ўвесь 2024 год колькасць беларусаў з ДНЖ у Літве скарацілася на 4656 чалавек.

Каментары3

  • бабруйчанін
    22.04.2025
    На..вошта наймаць летувісаў ?? Не дык не...Калі б наймальнікам быў я? І трапіл да...Тэст на гісторыю Беларусі веданне мовы беларускай і якой небудзь песні каб раніцай спявалі да работы..
    А што Вы жадалі ...
  • Пытанне
    22.04.2025
    Уволили ли Федора Горбачева/Виктора Маковеева?
  • user
    22.04.2025
    Вполне логично. Зачем жить в стране с непонятными для тебя перспективами, когда с большего выбор всё-таки есть.

Цяпер чытаюць

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў23

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя «калючыя» агуркі, буякі па 120 рублёў і маладая бульба. Што і па колькі цяпер на Камароўцы?

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая29

Лукашысцкі блогер, чый кантэнт прызналі «экстрэмісцкім», працягвае здымаць ролікі2

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё1

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»16

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?6

Расія можа напасці на Еўропу ўжо ў 2027 годзе18

Колькі зарабіла кампанія Баскава на мерчы Лукашэнкі11

59-гадовага педагога са Столінскага раёна абвесцілі «тэрарыстам»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў23

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць