Нерухомасць22

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос

Сёння ў адміністрацыі Савецкага раёна стартавала новае грамадскае абмеркаванне. Яно прадугледжвае знос 27 сядзіб і амаль паўтара дзясятка грамадскіх будынкаў.

Гэта новы праект, які абмежаваны вуліцай Шырокай — Лагойскім трактам — вуліцамі Лук’яновіча — Гало — Олешава — Максіма Багдановіча, піша Onliner.by.

Плошча ўчастка, які хочуць пераўтварыць, — цэлых 68 га. Немалую частку гэтых самых гектараў займаюць сядзібы. Cтарымі дамы не назавеш, але і «крэпасцямі» таксама — нешта сярэдняе.

Cярод сядзіб часта сустракаюцца двухкватэрнікі (а то і трох-). Таму на 27 прысуджаных да зносу дамоў прыходзіцца 51 кватэра агульнай плошчай крыху больш за 3 тыс. «квадратаў».

Якія сядзібы вырашылі выкрасьліць з гісторыі горада? Дамы па Шырокай, 11, 13, 15, 17, 19, 21, 23, 25. На вуліцы Олешава хочуць знесці тры пабудовы — дамы №4, 6, 8. Тапаграфічная вуліца пазбавіцца дома №18, а першы Тапаграфічны завулак — дамоў №3, 5, 7, 9, 11. Пераносімся на вуліцу Паліграфічную. Тут лішнімі палічылі сядзібы №1, 3, 15, 17, 19, 21. Той жа статус і ў дома №12 па завулку 2-му Паліграфічнаму.

@minskoblastnovosti5 В Минске снесут ещё один частный сектор #минск #минсксейчас #минскаяобласть #беларусьновости #новостибеларуси ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI

Пабудовы, падзеленыя на дзве-тры кватэры, вельмі нават прасторныя: прыкладна ад 105 да 290 квадратных метраў. Верагодна, развітацца з імі гаспадарам будзе вельмі няпроста: сямейнае гняздо, у сценах гэтых дамоў вырасла не адно пакаленне.

Пра знос астатніх сядзіб (а яны ёсць) гаворка не ідзе. Людзі (і дамы) могуць жыць спакойна.

Пад знос вызначаны і шэраг грамадскіх, а таксама вытворчых аб’ектаў на вуліцах Шырокай, Олешава, Гало, Лук’яновіча і Усходняй.

Аднак у дакументах ёсць агаворка: «Мэтазгоднасць зносу кожнага канкрэтнага аб’екта вызначаецца на наступным этапе праектавання».

Акрамя таго, велізарныя плошчы плануецца вызваліць за кошт зносу гаражоў на вуліцах Шырокай і Олешава. У суме ў кааператывах і індывідуальных гаражах налічваецца пад 2000 машына-месцаў. Калі ўсе будынкі і гаражы будуць знесены, горад прырасце амаль на 100 тыс. свабодных квадратных метраў.

Рэалізаваць задуманае плануюць да 2030 года.

Каментары2

  • Прыкмета
    23.04.2025
    Як толькі най-сінейшы скажа, што хопіць будаваць дамы ў Мінску, дык адразу стартуе ўшчыльненне.
  • Саша-вор
    24.04.2025
    А еще убийца и государственный преступник.

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп параўнаў Пуціна і Зяленскага з дзецьмі на пляцоўцы7

Начальнік расійскага Генштаба заявіў, што Расія будзе працягваць вайну17

У Фаніпалі 17-гадовая дзяўчына пайшла з дому і скончыла жыццё самагубствам7

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць