Улада33

Уладзімер Някляеў: «Мы стаміліся, патрэбная сьвежая кроў»

5 верасьня ў дольнай залі касьцёлу сьв. Сымона і Алены адбыўся сход сяброў РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтар. На сходзе абралі новага першага намесьніка старшыні, уручылі прэміі імя Ф. Багушэвіча і А. Адамовіча.

5 верасьня ў дольнай залі касьцёлу сьв. Сымона і Алены адбыўся сход сяброў РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтар. На сходзе абралі новага першага намесьніка старшыні, уручылі прэміі імя Ф. Багушэвіча і А. Адамовіча.

Распачаўся сход з ушанаваньня памяці сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру Янкі Брыля. Наступным было абраньне першага намесьніка старшыні арганізацыі. Адзінагалосна быў абраны прапанаваны Радай ПЭН-Цэнтру Андрэй Скурко, намесьнік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы».

Падчас сходу былі ўручаныя прэмія імя Ф. Багушэвіча Леаніду Маракову за кнігу «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794–1991» і прэмія імя А. Адамовіча Сяргею Навумчыку за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)».

Мерапрыемства праходзіла пад знакам апошніх падзеяў: канчатковага высяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара, расейскамоўных падручнікаў па гісторыі Беларусі, ды ініцыяваных Лукашэнкам зьменаў правапісу. З гэтай нагоды выступалі Вольга Іпатава, Сяргей Законьнікаў, Алег Трусаў, Алесь Пашкевіч ды іншыя. Усе выступоўцы падкрэсьлівалі цяжкае становішча недзяржаўных арганізацыяў. Аднак варыянты выхаду зь існай сытуацыі выказваліся розныя: старшыня ТБМ прапаноўваў ісьці на кантакт з уладай: «Гэтым мы пакажам, што мы сіла, прымусім лічыцца з сабой і ўрэшце пераможам».

З гэтай думкай шмат хто не пагадзіўся. Франц Сіўко, старшыня віцебскай абласной філіі СБП, якой віцебскія ўлады не далі юрыдычны адрас, лічыць кантакты з уладамі бессэнсоўнымі. Сяргей Законьнікаў і Вольга Іпатава выказалі аптымізм з нагоды сваіх выступленьняў 1 верасьня ў сталічных школах: «Нас ведаюць, запрашаюць на сустрэчы ня гледзячы на забароны міністра адукацыі». Былая кіраўнічка пісьменьніцкага саюзу заклікала шчыльна працаваць з рэгіёнамі, дзе яшчэ ёсьць магчымасьць, выдавацца. С. Законьнікаў параіў спадзявацца на свае сілы, бо «ні Амэрыка, ні Эўропа нас не ўратуюць, калі не будзем змагацца самі».

На сходзе прагучалі прапановы судзіцца зь міністрам адукацыі за забарону «недзяржаўным» пісьменьнікам праводзіць творчыя сустрэчы ў школах. Таксама было вырашана зьвярнуцца да кіраўнікоў беларускіх творчых аб’яднаньняў архітэктараў, мастакоў і г.д. з адмысловай заявай пра ўціск беларушчыны ў сфэры адукацыі і культуры.

Старшыня арганізацыі Ўладзімер Някляеў падаў заяву аб сыходзе з пасады. «Аб’ектыўна кажучы, мы, выхаваныя ў «саўку», ужо не спраўляемся даганяць час, мы стаміліся». Аднак прысутныя на сходзе сябры Цэнтру ня вызначыліся з кандыдатурай пераемніка, таму з канчатковым абнаўленьнем кіраўніцтва ПЭН-Цэнтру давядзецца пачакаць.

Беларускі ПЭН-Цэнтар – адна з тых недзяржаўных арганізацыяў, якія былі створаныя паводле ініцыятывы зьнізу, безь ніякага ўплыву савецкай спадчыны. Яе стваральнікамі і кіраўнікамі ў свой час былі Васіль Быкаў і Карлас Шэрман. Удзельнікі апошняга сходу неаднакроць падкрэсьлівалі важнасьць Цэнтру і неабходнасьць ня толькі яго захаваньня, але й існаваньня, годнага імёнаў яго стваральнікаў.

Каментары3

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць21

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць21

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць