Вайна66

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру

Мэр Кіева — першы з украінскіх топ-палітыкаў, хто публічна дапусціў, што краіне, магчыма, давядзецца саступіць тэрыторыі, хай і часова.

Віталь Клічко. Скрыншот відэа Бі-бі-сі

Віталь Клічко заявіў Бі-бі-сі, што Украіне, магчыма, давядзецца аддаць частку тэрыторый у межах мірнага пагаднення з Расіяй на фоне росту ціску з боку прэзідэнта Дональда Трампа прыняць тэрытарыяльныя саступкі.

«Адзін з варыянтаў —… аддаць тэрыторыю. Гэта несправядліва. Але дзеля міру, часовага міру, магчыма, гэта можа быць рашэннем, часовым», — сказаў ён.

Аднак 53-гадовы былы чэмпіён свету па боксе, які стаў палітыкам, падкрэсліў, што украінскі народ «ніколі не прыме акупацыю» Расіяй.

Ён выказаўся праз некалькі гадзін пасля ракетна-дронавай атакі Расіі на Кіеў, у выніку якой загінулі 12 чалавек і больш за 80 атрымалі раненні. Гэта была адна з найбольш смяротных расійскіх атак на ўкраінскую сталіцу за апошнія месяцы.

Клічко адзначыў, што ён «адказвае за сталіцу Украіны», назваўшы яе «сэрцам» знясіленага вайной краю. Ён сказаў, што прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, магчыма, прыйдзецца пайсці на «балючае рашэнне» дзеля дасягнення міру.

Мэр Кіева цяпер з'яўляецца адным з найбольш высокапастаўленых украінскіх палітыкаў, і ён першы, хто публічна дапусціў, што краіне, магчыма, давядзецца саступіць тэрыторыі, хай і часова.

На пытанне, ці абмяркоўваў з ім Зяленскі падрабязнасці магчымага пагаднення, Клічко адказаў проста: «Не».

«Прэзідэнт Зяленскі займаецца гэтым сам. Гэта не мая функцыя», — дадаў ён.

Клічко і Зяленскі з’яўляюцца палітычнымі апанентамі. Мэр неаднаразова абвінавачваў прэзідэнта і яго каманду ў спробах падарваць яго аўтарытэт.

Успамінаючы пра публічную сварку паміж Зяленскім і Трампам у Белым доме ў лютым, мэр выказаў меркаванне, што ключавыя пытанні паміж топ-палітыкамі лепш абмяркоўваць «без відэакамер».

Каментары6

  • Filipp
    25.04.2025
    Ну калі ўжо баксёр да гэта прыйшоў, можа шанец і ёсць.
  • Улад
    25.04.2025
    Як варыянт: часова прапанаваць межы па стану на 23.02.2022. "Падкінуць" Трампу гэту ідэю. Маўляў: "даваенные межы". Выглядае прывабна для Трампа! Ён як бы "спыніў вайну і акупацыю", пачатую Пуціным 24.02.2022.
  • понятно
    25.04.2025
    Начинается украинский раздрай, в результате которого, с 2014 года, Украина теряет территории.
    Теперь, этот раздрай, выгоден старому-новому союзу трампа и путина.
    И трамп, и путин будут довольны.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка6

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка6

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць