Грамадства

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Праваабаронцы даведаліся пра раптоўнае вызваленне палітвязня Ігара Чарнавусава, якога нібыта павінны былі засудзіць да працяглага зняволення, піша «Гомельская вясна».

Ігар Чарнавусаў

Жыхара Гомеля Ігара Чарнавусава затрымалі 31 сакавіка 2023 года разам з Канстанцінам Гвоздзевым, Уладзімірам Каменнавым і Дзмітрыем Папковым. Іх абвінавацілі ў стварэнні «спячай ячэйкі экстрэмістаў». На іх завялі крымінальную справу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Крымінальную справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. Вынесены ім прысуд пакуль невядомы, але Ігар Чарнавусаў быў прызнаны вінаватым паводле ўсіх трох артыкулаў крымінальнай справы.

Акрамя таго, 10 красавіка 2024 года ў тым жа Гомельскім абласным судзе таксама на закрытым пасяджэнні суддзя Анатоль Сотнікаў разглядаў крымінальную справу адносна яго з абвінавачваннем у распальванні варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Вынесены прысуд таксама невядомы.

Пры гэтым МУС ажно двойчы абвяшчала Ігара Чарнавусава «экстрэмістам»: у маі і ў жніўні 2024 года.

Пасля вынясення прысудаў Ігар Чарнавусаў адбываў пакаранне ў калоніі № 22 каля станцыі Даманава Івацэвіцкага раёна. 14 лютага 2025 года ён выйшаў на свабоду.

Пакуль невядома, як адзначае «Гомельская вясна», з чым звязана такое хуткае вызваленне палітвязня, якога ўлады абвінавацілі паводле артыкулаў, што прадугледжваюць даволі вялікія тэрміны зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце31

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»14

У Мінтрансе расказалі, калі на дарогах Беларусі перастануць рабіць ямачны рамонт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце31

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць