Каханне і сэкс1313

Каханне і мужчыны: усё хутка. Каханне і жанчыны: усё ўдумліва

Хуткасць, з якой развіваецца пачуццё, розная ў мужчын і жанчын. Але адрозніваецца і глыбіня — прычым адваротна. Цікава, што на глыбіню пачуцці ўплывае і сітуацыя з гендарнай роўнасцю.

Дыскатэка ў Акадэміі міліцыі з удзелам студэнтак Медуніверсітэта. Фота прэсавай службы МУС

У красавіку 2025 года ў аўтарытэтным навуковым часопісе Biology of Sex Differences з’явіўся артыкул пра тое, як менавіта каханне адрозніваецца ў жанчын і мужчын — і чаму гэта важна не толькі для псіхолагаў, але і для кожнага з нас.

Навукоўцы з універсітэтаў Аўстраліі і Фінляндыі прааналізавалі анкеты 808 маладых людзей з 33 краін — пераважна з Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Паўднёвай Афрыкі.

Для гэтага была выкарыстана база Romantic Love Survey 2022, якая ахапіла 1556 маладых людзей ад 18 да 25 гадоў, пераважна студэнтаў. Пры гэтым усе без выключэння ў момант апытання перажывалі стан рамантычнага кахання. Гэта важна: даследчыкі ўпершыню аналізавалі менавіта тых, хто цяпер кахае, а не проста знаходзіцца ў адносінах.

У апытанні людзі паведамлялі, колькі разоў у жыцці яны адчувалі каханне, калі менавіта яно ўзнікала адносна пачатку адносін, наколькі моцнымі былі пачуцці, наколькі часта яны думалі пра каханага чалавека і наколькі былі адданыя свайму партнёру.

Вынікі аказаліся надзвычай выразнымі. Мужчыны, як правіла, улюбляюцца раней за жанчын. У сярэднім яны прызнаюцца ў каханні прыкладна на месяц раней. Больш за тое, яны часцей паведамлялі, што раней ужо былі закаханымі некалькі разоў. Гэта можа сведчыць пра тое, што мужчыны схільныя імгненна ідэалізаваць абранніцу і бачыць у ёй «тую самую».

Аднак калі гаворка заходзіць пра глыбіню перажыванняў, сітуацыя змяняецца. Жанчыны паказалі значна вышэйшы ўзровень эмацыйнай насычанасці: яны больш часу думалі пра партнёра, адчувалі моцную прыхільнасць, страх страты, жаданне падтрымліваць і ахвяраваць сабой. Іх каханне было менш імпульсіўным, але больш асэнсаваным і арыентаваным на будучыню.

Навукоўцы тлумачаць гэтыя з’явы з пункту гледжання эвалюцыйнай псіхалогіі. У мінулым мужчынам было выгадна як мага хутчэй выбіраць патэнцыйную партнёрку, каб павялічыць свае рэпрадуктыўныя шанцы. Таму яны часцей і раней адчуваюць каханне.

Жанчыны ж, якім даводзілася выношваць і даглядаць дзяцей, арыентаваліся на стабільнасць, надзейнасць і доўгатэрміновыя адносіны. Адсюль — большая эмацыйная глыбіня, абачлівасць і адказнасць у каханні.

Цікава, што каля 40% і мужчын, і жанчын закохваліся ўжо пасля пачатку адносін. Пры гэтым 30% мужчын і 20% жанчын прызналіся, што закахаліся ў партнёра яшчэ да таго, як сувязь стала «афіцыйнай».

Даследаванне таксама паказала, што знешнія фактары ўплываюць на тое, як і калі людзі адчуваюць каханне. Так, у краінах з высокім узроўнем гендарнай роўнасці (напрыклад, у Скандынавіі) рамантычнае каханне перажываецца з меншай інтэнсіўнасцю. У больш традыцыйных грамадствах, дзе гендарныя адрозненні больш прыкметныя, эмоцыі, звязаныя з каханнем, праяўляюцца мацней.

Такім чынам, калі мужчына кажа «я цябе кахаю» праз некалькі тыдняў пасля знаёмства, а жанчына — толькі праз два месяцы, гэта не азначае, што ён больш адкрыты, а яна — стрыманая. Навуковыя даныя паказваюць, што каханне можа ўзнікаць у мужчын і жанчын у розны час і праяўляцца з рознай інтэнсіўнасцю — і гэта цалкам натуральна.

Каментары13

  • Генэтык
    12.05.2025
    Што і патрабавалася даказаць, усё ў прамой залежнасці ад біялагічнай мэтазгоднасці. У мужчыне закладзена размнажацца. У жанчыне - цяжарыць і выношваць. Якія яшчэ 100500 гендэраў? Гэта людзі ад скукі і нямачагораблення сталі прыдумляць, таму што медыцына добрая, ежы навалам, кватэры цёплыя.
  • Разьвядзены
    12.05.2025
    Так ўдумліва што потым кундзюлі разводы суды і тэлевізар напалову. Але і ў гэтым вінаватыя мужыкі.
  • Filipp
    12.05.2025
    З якіх часоў у жанчын каханне стала "удумлівым'!)

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць