Свет

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

«У найбліжэйшыя дні мы ўвойдзем туды [у сектар Газа] з усёй сілай, каб завершыць кампанію», — пацвердзіў Нетаньяху.

Фота: Maya Alleruzzo / AP

Ізраільская армія абвясціла пра пачатак новай фазы ваеннай аперацыі ў сектары Газа пад назвай «Гідэонавые калясніцы».

«ЦАХАЛ у апошнія дні пачаў маштабныя ўдары і мабілізацыю войскаў, каб усталяваць кантроль над тэрыторыямі ў Газе», — гаворыцца ў заяве арміі Ізраіля.

Па дадзеных ізраільскіх ваенных, за мінулыя суткі былі атакаваны больш за 150 «тэрарыстычных цэляў» па ўсім сектары. У той жа час крыніцы ў Газе паведамляюць пра моцныя выбухі і артабстрэлы ў раёне горада Газа. Па інфармацыі падкантрольнага ХАМАС упраўлення грамадзянскай абароны, толькі напярэдадні ў выніку ўдараў загінулі не менш за сто чалавек.

Наступленне ЦАХАЛ пачалося неўзабаве пасля завяршэння візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па краінах Персідскага заліва. Ізраільскія СМІ паведамляюць, што прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху меў намер пашырыць ваенную аперацыю адразу пасля ад'езду амерыканскага лідара, калі новае пагадненне з ХАМАС не будзе дасягнута.

«У найбліжэйшыя дні мы ўвойдзем туды [у сектар Газа] з усёй сілай, каб завершыць кампанію», — пацвердзіў Нетаньяху.

Па яго словах, Ізраіль не спыніць вайну нават у выпадку прапанаванага ХАМАС вызвалення астатніх закладнікаў: магчымы толькі кароткатэрміновы перапынак, але не поўнае заканчэнне баявых дзеянняў. На фоне эскалацыі гуманітарныя арганізацыі і ААН папярэджваюць пра растучую пагрозу голаду ў Газе, піша Bild.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць