Грамадства88

«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў

Выкарыстоўваюцца тэгі #пшепшик #дурятполяка #польшабезвыбора #невероятныеполяки. 

Выбары прэзідэнта ў суседняй Польшчы выклікалі надзвычайнае ажыўленне прапаганды.

Дзяржаўныя раённыя выданні напярэдадні выбараў апублікавалі артыкулы БелТА з гучнымі загалоўкамі: «Інтэрнэт-уплыў, фонды Сораса і Абама. Польшчу напярэдадні выбараў скаланае магутны палітычны скандал», «Тролі і ботаферма на польскіх выбарах быццам бы працавалі на Пуціна: грандыёзны скандал у Варшаве».

У сваю чаргу на старонках «Мінскай праўды» аналітык-камуніст Андрэй Лазуткін заўважаў на выбарах «раскол і няздольнасць выбраць лідара ў першым туры», «кожныя выбары пачынаюцца і заканчваюцца пагрозамі пасадзіць адзін аднаго».

«ПіСаўцаў (прыхільнікаў партыі «Права і справядлівасць», кандыдатам ад якой лічыцца афіцыйна беспартыйны Караль Наўроцкі — рэд.) лічаць мафіяй», «Тшаскоўскі — стаўленік Бруселя», — тлумачыў аналітык.

«Насамрэч адбудзецца сутычка паміж Вашынгтонам і Бруселем. І не важна, што галасы палякаў, як кропля ў моры, растворацца ў агульным патоку палітычных інтрыг. Галоўнае — працэс!» — адзначае канал Заходняга аператыўнага камандавання Мінабароны «На западном рубеже». Яны размясцілі аж пяць матэрыялаў пад рубрыкай «Скандал на выбарах».

У дзень выбараў у канале з’явілася паведамленне без пазначэння крыніцы інфармацыі пра тое, што «на адным з выбарчых участкаў намеснік старшыні камісіі пачуў нешта падазронае і вырашыў праверыць аднаго з членаў камісіі на ўжыванне алкаголю. Павёў яго на медагляд, а той — уцёк! Відавочна, алкатэстар у ягоныя планы не ўваходзіў. На іншым участку ў сябра камісіі наогул 0,18 праміле знайшлі».

Акрамя гэтага паведамляецца пра тое, што «мноства грамадзян патрабуюць перарабіць бюлетэні», бо ў іх абрэзаны верхні правы вугал для спрашчэння выкарыстання шрыфта Брайля.

Вось як інфармуюць пра выбары ў Польшчы аўтары канала «Беларускі фронт», які звязваюць з ідэолагамі спецназа Мінабароны Беларусі:

«У Бельска-Бялай раз'юшаны жмых пакусаў аднаго з членаў выбарчай камісіі. Галасаванне ў гэты момант не спынялі. Сэнсу няма, бо ўсё і так загадзя вядома.

Там жа, на ўчастку ў пачатковай школе №33, памёр 84-гадовы выбаршчык. Гэта ўжо другая смерць за суткі: раней аналагічны выпадак здарыўся ў Шчэціне.

 У Варшаве адзін з участкаў эвакуявалі з-за паху гару — узгаранне не пацвердзілася.

Яшчэ двое сяброў выбарчых камісій проста падчас галасавання вырашылі раскаціць бутэлечку гарачыцельнага. У стане алкагольнага ап'янення іх адхілілі ад электаральнай кампаніі. Што і як там яны кантралявалі, можаце меркаваць самі».

Акрамя гэтага, канал размясціў здымак нібыта выбарчага бюлетэня, у якім ад рукі ўнесена прозвішча Лукашэнкі, падпісаўшы: «Прагаласавалі на выбарах у Польшчы за сапраўднага лідара»

У іншым пасце «Беларускі фронт» накінуўся на аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Рафала Тшаскоўскага. 

«Гэта палітык, чыя кар'ера цесна звязаная з замежнымі фондамі і структурамі ўплыву. У 1995 годзе ён атрымаў стыпендыю фонду Джорджа Сораса — сімвалу заходняга ўмяшальніцтва. (…)

Задача Тшаскоўскага заключаецца ў прасоўванні чужога традыцыйным польскім каштоўнасцям парадку дня — ад ЛГБТ да ўзмацнення мілітарызацыі. (…) Тшаскоўскі — палітык, якім кіруюць, а значыць, выбары ў Польшчы — толькі фармальнасць, якая навязаная звонку».

Напярэдадні выбараў тэлеграм-канал «Невальфовіч», які звязаны з Радай бяспекі, уключыў Польшчу ў «спіс псеўдадэмакратый».

«Беларусы вяртаюцца з Польшчы ў Беларусь. Прычыны — да банальнага простыя: дрэнная медыцына, адсутнасць рускай мовы і стаўленне да іх як да адкідаў. Адныя знайшлі ў сабе сілу прызнаць памылкі і вярнуліся дадому. Іншыя — да гэтага часу цярпяць знявагі», — пішуць аўтары.

Пасля першага тура выбараў тэлеграм-каналы раёнаў размясцілі спасылку на артыкул Лазуткіна на сайце «Мінскай праўды» пад гучнымі загалоўкамі: «Фальсіфікацыі на выбарах у Польшчы? Варшаву калоціць ад парушэнняў і падазрэнняў».

«Пашкоджаныя пломбы, непералічаныя бюлетэні, ігнараванне таямніцы галасавання… У Варшаве разгараецца гучны скандал: намесніка выбаркама выдалілі з участку пасля заяў аб парушэннях. Пасля скандалу жанчыну выдалілі і замянілі новым сябрам камісіі. Усе парушэнні былі пісьмова выкладзеныя ў пратаколе камісіі, але ў польскім ЦВК заявілі, што нічога пра гэты выпадак не ведаюць. Зручна, праўда?»

— коратка пераказваюць артыкул тэлеграм-каналы і суправаджаюць тэгамі #пшепшик #дурятполяка #польшабезвыбора.

«Цалкам імаверна, што ў сталіцы сапраўды адбываецца накрутка галасоў за кошт адміністрацыйнага рэсурсу і ўкідвання бюлетэняў за Тшаскоўскага. Аднак асноўны механізм укіду, мяркуючы па ўсім — гэта замежная акруга, як было і ў выпадку з Малдовай», — піша сам Лазуткін.

Акрамя гэтага, на сайтах раёнак выйшаў вялікі матэрыял пад назвай «Ультраправы сюрпрыз, Дуда ў кубе і няправільныя бюлетэні» аўтарства Віты Ханатаевай з БелТА. Асобнае месца ў ім адведзена асвятленню нібыта надзвычайных парушэнняў падчас выбараў. 

Аўтарка паведамляе, што з 17 мая зафіксавана больш за 200 парушэнняў цішыні, «пераважна ў інтэрнэце», «польская апазіцыя заявіла, што відавочнае замежнае ўмяшанне ў выбарчую кампанію з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій», «у сам дзень галасавання, 18 мая, з’явіліся паведамленні пра падробленыя бюлетэні», «выбаршчыкам выдаюць непраштампаваныя бюлетэні», «махінацыі з бюлетэнямі», «праштампавалі толькі некаторыя з гэтых бюлетэняў, а не ўсе», «пячатка выглядала так, нібы яе падрабілі».

Як бачым, прапаганда хоча стварыць уражанне, што выбары ў Польшчы сфальсіфікаваныя і аперэтачныя — дакладна такія ж, якія яны ў сапраўднасці ў лукашэнкаўскай Беларусі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Чаму
    19.05.2025
    Прапаганда, дзе кадры, як у Польшчы збіваюць і забіваюць людзей на вуліцах пасля выбараў? Дзе гэта ўсё? Дзе прэс сэкратарка Дуды, якая ў кампаніі бухіх мянтаў забівае чалавека просто на вуліцы? Слаба працуеце
  • Галя з Камароўкі
    19.05.2025
    Дайце Лазуткіну дзеўку хоць раз памацаць, а то, вунь, ужо з галавой праблемы. Ну не можа ж нармальны чалавек такога навыдумляць
  • Барадзед
    19.05.2025
    Учуяли запах денег. За вмешательство в польские выборы кремль хорошо заплатит.

Цяпер чытаюць

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Усе навіны →
Усе навіны

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

Аштрафавалі за тое, што накапаў пяску19

Сілавікі выкупілі на дзень аквапарк «Лебядзіны» для ідэалагічнага мерапрыемства6

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ52

Як лідар АГП Мікалай Казлоў выглядаў пасля калоніі ФОТАФАКТ4

На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп, пацярпела дзяўчына. А скончылася ўсё вяселлем2

На дачы пад Чавусамі загінуў пенсіянер — ён праверыў уцечку газу агнём

Беларускі фермер паказаў, як збірае ўраджай. Народ у захапленні — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць