Грамадства

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую аналітычную майстэрню» Вардамацкага

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» тры новыя структуры: «Беларускую аналітычную майстэрню» сацыёлага Андрэя Вардамацкага, ютуб-канал «Партызанская хваля», а таксама тыкток-акаўнты ініцыятывы «Дорога в ад». Адпаведнае абнаўленне з’явілася ў спісе МУС 21 мая, на падставе рашэнняў КДБ.

Андрэй Вардамацкі

У спісе МУС адзначаецца, што «фармаванне» «Беларуская аналітычная майстэрня» складаецца з «групы грамадзян з ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы. Акрамя Вардамацкага, у спісе згадваюцца Марына Новікава і Павел Усаў, а таксама сайт ініцыятывы — www.bawlab.eu. 

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны і ютуб-канал «Партызанская хваля». У сувязі з гэтым фармаваннем не названыя канкрэтныя асобы, звязаныя з рэсурсам.

У спіс трапіла і ініцыятыва «Дорога в ад», звязаная з двума тыкток-акаўнтамі. У спісе пазначаны Генадзь Глушакоў як асоба, звязаная з гэтай ініцыятывай.

У Беларусі абвінавачанні ў «экстрэмізме» звычайна выкарыстоўваюцца ўладамі для ціску на грамадзянскую супольнасць, падаўлення незалежнай думкі і свабоды слова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць