Усяго патроху11

Павел Дураў купіў сваёй дзяўчыне ролю ў фільме Спайка Лі. Колькі каштавала?

Дзяўчына Дурава, Юлія Вавілава, з дзяцінства марыла стаць актрысай, і гэты крок, як яна напісала ў сацсетках, наблізіў яе да мары.

Павел Дураў і Юлія Вавілава. Фота: julivavilova / Instagram

Павел Дураў, заснавальнік Telegram, зрабіў шчодры дабрачынны ўнёсак, каб ажыццявіць мару сваёй дзяўчыны. Ён ахвяраваў 400 тысяч долараў на дабрачынным аўкцыёне, дзе сярод розных лотаў прадавалася магчымасць зняцца ў фільме знакамітага галівудскага рэжысёра Спайка Лі. Дзяўчына Дурава, Юлія Вавілава, з дзяцінства марыла стаць актрысай, і гэты крок, напісала яна, наблізіў яе да мары.

На аўкцыёне збіралі грошы для розных некамерцыйных арганізацый праз продаж эксклюзіўных магчымасцяў: сустрэч з вядомымі асобамі, запрашэнняў на закрытыя мерапрыемствы і роляў у фільмах. Грошы, заплачаныя за ролю ў фільме Спайка Лі, цалкам пайшлі ў фонд Camp Brooklyn. Гэта арганізацыя, якая дапамагае дзецям з малазабяспечаных сем’яў з Нью-Ёрка праводзіць лета ў бяспечных і адукацыйных летніках.

Юлія Вавілава — расіянка, якая цяпер жыве ў Дубаі. Яна вядзе сацыяльныя сеткі, дзе распавядае пра крыптавалюты, гульні і лінгвістыку. У 2024 годзе яна часта суправаджала Дурава ў міжнародных паездках, у тым ліку падчас яго арышту ў Францыі.

Спайк Лі з'яўляецца адной з найвядомейшых фігур у амерыканскім кіно. Ён здымае фільмы, якія закранаюць сацыяльна важныя тэмы — расавыя канфлікты, няроўнасць, палітычныя супярэчнасці. Атрымаў два «Оскары»: у 2016 годзе — ганаровую прэмію, у 2019 — за сцэнар да фільма «Чорны кланавец».

Каментары1

  • Не имей 100.....
    26.05.2025
    Надобен талант - его не купишь, Паша.)))

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая2

У Гомель прыедзе Грыгорый Лепс, квіткоў ужо амаль няма16

Ці можа пасажыр не плаціць за праезд другі раз, калі ягоны аўтобус стаў з-за дажджу?

ПВК «Вагнер» пакідае Малі3

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць