Грамадства11

Украіна перадала Расіі яшчэ аднаго палоннага беларуса

Украіна ў межах абмену палоннымі з Расіяй 25 траўня перадала грамадзяніна Беларусі Сяргея Мірончыка, які трапіў ва ўкраінскі палон у лютым 2025 года.

Намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін сустракае на тэрыторыі Беларусі расійскіх ваеннапалонных. Скрын зь відэазапісу расійскага Мінабароны ад 25 мая 2025

Як паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які рэалізуе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, да кантракту з расійскай арміяй ён жыў у пасёлку Тайцы Гатчынскага раёна Ленінградскай вобласці.

Служыў у падраздзеле «Шторм V» — гэта адно з двух фарміраванняў ва Узброеных сілах Расіі, якія фармаваліся са зняволеных у расійскіх турмах.

У згаданым пасёлку Тайцы знаходзяцца тры калоніі — № 2, № 5 і № 6, у якіх адбываюць пакаранне за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. У якой з іх завербавалі Мірончыка і за якія злачынствы яго асудзілі ў Расіі — невядома.

Згодна з інфармацыяй украінскага боку, Сяргей Аляксандравіч Мірончык нарадзіўся 22 ліпеня 1982 году, жанаты. Жонка Кацярына жыве ў Расіі, імаверна, ў Санкт-Пецярбургу. Ягонае імя было ў раней апублікаваных украінскім праектам «Хачу жыць» спісах грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расіі, але ягонае імя па бацьку ў тых спісах іншае — Анатольевіч. Ва ўкраінскім праекце не выключаюць, што адбылася памылка.

Сёлета 19 мая Сяргея Мірончыка ўключылі ў базу цэнтра «Міратворац», які з 2014 году збірае інфармацыю пра асобаў, датычных да злачынстваў супраць Украіны. Яго ідэнтыфікавалі як «вайсковага злачынцу і замежнага наёмніка-тэрарыста», які датычны «да генацыду ўкраінскага народу шляхам вядзення баявых дзеянняў супраць цывільнаага насельніцтва, цывільных аб’ектаў і аб’ектаў інфраструктуры» і свядомага парушэння дзяржаўнай мяжы Украіны.

Сяргей Мірончык стаў сёмым грамадзянінам Беларусі, які знаходзіўся ва ўкраінскім палоне і якога перадалі ў межах абмену з Расеяй: у 2020 годзе перадалі Дзмітрыя Новікава, у 2024-ым — Андрэя Герыловіча, Максіма Зязюльчыка і Максіма Запеку, у 2025-ым — Дзмітрыя Ананчыка і Аляксея Чарнышова.

Цяпер ва ўкраінскім палоне застаюцца яшчэ 7 грамадзян Беларусі: Іван Шабунька, Сяргей Шустаў, Андрэй Лапатнёў, Яўген Камянькоў, Артур Яфрэмаў, Міхаіл Шалгун, Мікалай Жураўлёў.

Сваякі яшчэ двух грамадзян Беларусі, якія пайшлі ваяваць на баку Расіі, заявілі аб іхным зьнікненьні безь вестак. Гэта Яўген Ільін і Андрэй Кулага. Яшчэ адзін беларус — Ігар Хасанаў, якога шукалі сваякі, пазней знайшоўся з раненнем у адным з шпіталяў у акупаванай частцы Луганскай вобласці.

У перамовах Расіі і Украіны аб абменах палоннымі ўдзельнічаюць дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Касцевіч і афіцэр КДБ, колішні супрацоўнік амбасады Беларусі ва Украіне Валер Сцепановіч.

Каментары1

  • Андрусь
    26.05.2025
    Рэд., і тут у вас "грамадзянскія"...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга123

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя даказалі эфектыўнасць вывучэння мовы падобна немаўлятам1

Дзяўчына зняла на відэа кампосцер у аўтобусе Брэста. У каментарах гарачая спрэчка — з-за мінчукоў11

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы15

Трамп накіроўвае Нацгвардыю ў Лос-Анджэлесе, дзе ідуць пратэсты супраць палявання на мігрантаў20

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»6

Расія заявіла аб уварванні ў Днепрапятроўскую вобласць. Эксперты пацвердзілі баі ў некалькіх сотнях метраў ад мяжы рэгіёна1

«Усе мы будзем жыць горш, бядней, з адкатам на 30-40 гадоў назад». Як свет незваротна ідзе да зусім іншай рэальнасці23

«Адзін раз за сто гадоў праехаў на транспарце». Жыхару Магілёва ў аўтобусе далі рэшту расійскімі манетамі3

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга123

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць