Здарэнні22

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну

Супрацоўнікі мядзельскай міліцыі раніцай 28 мая ў ваколіцах хутара Дзянісава знайшлі на ўскраіне лесу 74-гадовую жыхарку вёскі Вытрэскі Леаніду Іванову, якая днём раней выйшла са свайго дома і знікла.

Пра знікненне бабулі заявіла яе ўнучка. Пра гэта распавёў Kraj.by старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Мядзельскага РАУС Андрэй Кайко.

Унучка таксама звярнулася ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Паводле інфармацыі заяўніцы, Леаніда Гаўрылаўна 27 мая каля 11:00 выйшла са свайго дома ў вёсцы Вытрэскі і знікла. Магла накіравацца ў бок вёскі Янушава.

Прэс-сакратар ПСА «Анёл» Юлія Коўган распавяла:

— Мы склалі і распаўсюдзілі арыенціроўку пра знікненне Леаніды Івановай. Калі б да 12:00 не было ніякай інфармацыі пра бабулю, мы б прымалі рашэнне пра накіраванне ў Мядзельскі раён пошукавай групы. Але ў дзевяць гадзін раніцы нам патэлефанавалі з мядзельскай міліцыі і паведамілі, што Леаніда Іванова знойдзена, — сказала Юлія Коўган.

Андрэй Кайко распавёў Kraj.by абставіны здарэння:

— На пошуках Леаніды Івановай 27 мая працавалі чатыры нашы мабільныя групы. Усяго — 16 чалавек. Шукалі бабулю ўсю ноч. Раніцай 28 мая на месцы засталося пяць супрацоўнікаў, якія працягвалі пошукі. З раніцы паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі.

Знайшоўся сведка, які сказаў, што нібыта Іванову бачылі каля балота. Абследавалі ўсю тэрыторыю ў раёне гэтага балота — безвынікова. Машына далей праехаць не магла, і мы з участковым міліцыянерам пайшлі пешшу ў кірунку хутара Дзянісава. Раптам здалёк убачылі бабулю, якая выходзіла з лесу. Адразу кінуліся да яе. Гэта была Леаніда Іванова. Не магу сказаць, колькі было часу. На той момант у нас селі ўсе мабільныя тэлефоны. Напэўна, было прыблізна шостая ці сёмая гадзіна раніцы.

Паводле слоў Андрэя Кайко, Іванова адчувала сябе нармальна. Але адмаўляла, што начавала ў лесе. Сцвярджала што нібыта была дома.

— Да нашай машыны бабуля ішла нават хутчэй за нас. А нам пашанцавала: мы проста аказаліся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Завезлі яе дадому і перадалі родным, — сказаў Андрэй Кайко.

Каментары2

  • о
    29.05.2025
    знаёмая вёска. суседняя ад вёскі маіх бабулі і дзядулі. калі мы з дзядулем ездзілі па справах на кані па суседніх вёсках, ён між справай тлумачыў іх назвы. на гэту казаў - Вытрэскі - гэта таму, што чорт вытрэс )
  • не
    29.05.2025
    Янушава, а Янушова

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць