Свет11

Пастаўкі Украіне ракет Taurus пад пытаннем з-за пазіцыі міністра фінансаў Германіі

Пастаўкі Украіне дальнабойных ракет Taurus маглі апынуцца пад пытаннем, паколькі супраць гэтага выступае новы міністр фінансаў Германіі Ларс Клінгбайль, піша брытанскае выданне The Guardian.

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Берліне. Фота: Maryam Majd/Getty Images

Выданне звяртае ўвагу, як змянілася рыторыка федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца пасля таго, як ён заявіў пра зняцце абмежаванняў дальнабойнасці для перададзенай Украіне заходняй зброі.

На наступны дзень пасля таго Мерц заявіў, што дазвол існаваў ужо даўно, і ўхіліўся ад адказу, ці гатовы выканаць сваё перадвыбарчае абяцанне — паставіць Украіне ракеты Taurus.

«Існуе вялікая імавернасць, што міністр фінансаў, сацыял-дэмакрат Ларс Клінгбайль звязаў рукі Мерцу. Гэта нагадвае паўтарэнне гісторыі, якая напаткала папярэдні кааліцыйны ўрад. Магчыма, менавіта падчас знаходжання на пасадзе Мерц лепш усвядоміў складанасці, у прыватнасці неабходнасць шасцімесячнай падрыхтоўкі ўкраінцаў да выкарыстання гэтых ракет, а таксама наступствы таго, што нямецкія салдаты будуць праводзіць вучэнні на тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў матэрыяле.

У той жа час саюзнікі Мерца, у прыватнасці, старшыня камітэта Бундэстага па пытаннях абароны Томас Рывекамп (ХДС), сцвярджаюць, што ўжо сама заява пра зняцце абмежаванняў па далёкасці удараў углыб Расіі «яшчэ не з'яўляецца абавязацельствам па пастаўках Taurus, але ліквідуе прычыну папярэдняй адмовы ў пастаўках».

Каментары1

  • понятно
    31.05.2025
    Боже мой, им надо, чтобы Россия сточилась об Украину, вместе с Украиной.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць