Свет22

У Калумбіі на вачах натоўпу спрабавалі застрэліць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Мігеля Урыбе

Калумбійскі сенатар Мігель Урыбе Турбай, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты на выбарах у 2026 годзе, змагаецца за жыццё ў бальніцы пасля таго, як у яго стрэлілі падчас перадвыбарчага мерапрыемства ў Багаце ў суботу. У палітыка страляў 15-гадовы падлетак, яго адразу затрымалі.

Мігель Урыбе Турбай на мітынгу за пару секунд да стрэлаў. Скрыншот відэа 

Замах на сябра апазіцыйнай кансерватыўнай партыі «Дэмакратычны цэнтр» адбыўся падчас перадвыбарчага мерапрыемства ў грамадскім парку ў сталічным раёне Фантыбон, піша Бі-бі-сі.

39-гадовы сенатар паспяхова перанёс аперацыю, паведаміла яго жонка Марыя Клаўдыя Таразона.

Палітык быў у крытычным стане пасля трох стрэлаў. Па даных AFP, медыкі сказалі, што Урыбе атрымаў два раненні ў галаву і адно ў калена.

Генпракуратура Калумбіі паведаміла, што «непаўнагадовы ва ўзросце да 15 гадоў быў затрыманы з агнястрэльнай зброяй тыпу пісталета Glock (9 мм)».

Урыбе, як відаць на апублікаваным відэа, атрымаў раненне ў галаву, калі выступаў з прамовай, людзі ў паніцы разбегліся. У яго партыі ўдакладнілі, што ва Урыбе стралялі ззаду.

Урыбе хацеў стаць кандыдатам на выбарах прэзідэнта Калумбіі, якія пройдуць у 2026 годзе.

Прэзідэнт Густава Петра, які прадстаўляе левыя сілы, запатрабаваў знайсці, хто замовіў напад. Партыя «Дэмакратычны цэнтр» асудзіла напад, назваўшы яго пагрозай «дэмакратыі і свабодзе ў Калумбіі». Жонка палітыка заклікала маліцца за жыццё свайго мужа.

Прэзідэнт Калумбіі «катэгарычна і рашуча» асудзіў напад як «акт гвалту не толькі супраць яго асобы, але і супраць дэмакратыі». У заяве гаворыцца, што рознагалоссі паміж Петра і патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты «носяць выключна палітычны характар».

«Сёння самае галоўнае — каб усе калумбійцы засяродзілі ўсю энергію сваіх сэрцаў, усю сваю волю да жыцця, — заявілі ўлады, — на тым, каб доктар Мігель Урыбе застаўся жывы».

Пазней Петра заявіў у сваім звароце, што затрыманы непаўнагадовы і расследаванне будзе засяроджана на пошуку заказчыка нападу. «На дадзены момант ёсць толькі гіпотэзы», — сказаў прэзідэнт Калумбіі.

Міністр абароны Пэдра Санчэс прапанаваў узнагароду сумай 3 млрд песа — блізу 730 тысяч даляраў — за інфармацыю аб злачынстве. Санчэс сказаў, што наведаў бальніцу, дзе знаходзіцца Урыбе. Паводле яго слоў, улады расследуюць ці былі іншыя акрамя затрыманага падлетка датычныя да замаху.

Урыбе ў кастрычніку абвясціў аб сваім вылучэнні на прэзідэнцкіх выбарах 2026 года. Ён стаў сенатарам у 2022 годзе.

Сенатар, які пакуль не з'яўляецца афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ад сваёй партыі, паходзіць з вядомай сям'і ў Калумбіі. Яго бацька быў бізнэсмэнам і прафсаюзным лідарам.

Маці Урыбе, журналістку Дыяна Турбай, у 1991 годзе выкраў Мэдэлінскі наркакартэль, адным з заснавальнікаў якога быў Пабла Эскабар. Падчас паліцэйскай аперацыі яна загінула ад агнястрэльных раненняў.

Яе бацька Хуліа Сезар Турбай Аяла быў прэзідэнтам Калумбіі ў 1978-1982 гады.

Каментары2

  • Ёсік
    08.06.2025
    Нешта падлеткі па ўсім сьвеце твораць - адзін страляе, другі зарэзаў матулю з сястрой, іншыя экзаменацыйныя білеты ірвуць. Зьмена клімату ці што іншае?
  • Барадзед
    08.06.2025
    15-летний колумбийский мальчик хотел просто толкать дурь на районе, а ему предлагают ходить в школу.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскай арміі звольнілі генерала Лапіна, які раней не раз трапляў у скандалы

Акцыі з нагоды пяцігоддзя выбараў 2020 года прайшлі ў розных гарадах Еўропы ФОТЫ4

У Іўі сёння біліся памідорамі ФОТАФАКТ1

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць