Здарэнні

На адным і тым жа скрыжаванні ў Мінску за дзень адбылося два ДТЗ

Прычына абодвух здарэнняў была аднолькавая — праезд на чырвонае святло, паведамляе мінская ДАІ.

Першае ДТЗ здарылася каля 15:00. 41-гадовая жанчына за рулём аўтамабіля Dongfeng, рухаючыся па вуліцы Леніна, выехала на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці на чырвонае святло і сутыкнулася з аўтамабілем Geely, які пачаў рух на зялёны сігнал. У выніку ўдару Dongfeng адкінула за межы праезнай часткі. Пассажырка Geely, жанчына таго ж узросту, была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Пасля кіроўца Jaguar таксама выехаў на тое ж скрыжаванне на чырвонае святло і сутыкнуўся з BMW, што пачынаў рух на зялёны. У гэтым выпадку ніхто не пацярпеў, але абодва аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі5

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць