Грамадства22

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Кітаем

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цынвэем, піша БелТА.

«Вы добра ведаеце, што нашы з вамі дыпламатычныя, палітычныя адносіны, добрая дружба паміж нашымі народамі падмацаваныя сур'ёзнай эканамічнай базай», — сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі з Кітаем пры сумесным фінансаванні рэалізуецца шмат праектаў.

«Мы гатовы і далей у гэтым напрамку развіваць наша супрацоўніцтва», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у сучасным свеце ў супрацоўніцтве вялікую ролю адыгрывае народная дыпламатыя, асновай якой з’яўляецца супрацоўніцтва паміж дэпутатамі парламентаў. 

«Мы вельмі ўдзячныя ўладам КНР і кіраўніцтву Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, кіраўнікам парламента за тую каласальную падтрымку, якую вы нам аказваеце на міжнароднай арэне. І вы цудоўна ведаеце, што мы заўсёды адказвалі і адказваем на вашу падтрымку адпаведнай падтрымкай па ўсіх пытаннях Кітайскай Народнай Рэспублікі ў міжнародных арганізацыях», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары2

  • Міхась
    13.06.2025
    Усё, што Кітаю можа быць цікавым з-пад Лукашэнкі, гэта:
    1.Беларускія калійныя ўгнаенні па дэмпінгавых коштах узамен на кітайскія прамысловыя тавары. Дзеля гэтага Кітай уласна і даваў звязаны крэдыт Гуцэрыеву пад гарантыі беларускага ўраду. Тыповая каланіяльная схема - золата абарыгенаў узамен на шкляныя бусы каланізатараў. Хаця рэзка адмоўнае гандлёвае сальда паміж Беларуссю і Кітаем ня мае ніякіх шансаў на паляпшэнне.
    2.Адвёртачаная вытворчасць, як у выпадку з БелДжы. У выніку БелДжы каштуе удвая за аналагічныя Geely ў Кітае, нягледзячы нават на адрасную ільготу 10% ПДВ для БелДжы, але кітайцам ўсё роўна, за якія грошы правадыр абарыгенаў прымушае купляць абарыгенаў вынік імітацыі "імпартазамяшчэння" - абы кітайцы ў выніку атрымлівалі свае грошы.
    3.Кантрабанда падсанкцыйных тавараў кітайскай вытворчасці ў Расею-агрэсарку, пакуль гэта яшчэ магчыма.
    4.Перанос экалагічна шкоднай вытворчасці ў Беларусь як у выпадку са Светлагорскім ЦКК, які актыўна атручвае тамтэйшае наваколле. Затое вырабленная там цэлюлоза, танная за кошт эканоміі на прыродаахоўных захадах, са свістам улятае ў Еўропу праз узгодненных на самым вярху сумнеўных пасярэднікаў.
    4.Зніжэнне міграцыйнага напружання на межах Беларусі з ЕЗ, пакуль кітайцы актыўна будуюць абыходны маршрут праз Таджыкістан-Казахстан-Узбекістан-Туркменістан-Іран-Турцыю.

    Ну і за ўсё гэта правадыр абарыгенаў і ягоная сям'я атрымліваюць рэнту, як жа без гэтага. А электарату ў якасці косткі - неякасна пабудаваны кітайцамі па незразумелых схемах фінансавання стадыён-"падарунак", будынак якога пацёк пад час дажджу наўпрост у дзень урачыстага адкрыцця.
  • Барадзед
    13.06.2025
    Да китайский кредит он надеется повесить на белорусское государство.

Цяпер чытаюць

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць