Здарэнні22

Беларуску затрымалі ў Вене за крадзеж касметыкі

Жанчына абавязалася кампенсаваць чатыры тысячы еўра.

У аўстрыйскай Вене за крадзеж касметычных сродкаў затрымалі 54-гадовую беларуску, піша «Беларусь і свет».

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак 17 чэрвеня каля 13.30 дня ў краме фармату драгеры на вуліцы Марыяхільферштрасэ.

Супрацоўнік службы бяспекі заўважыў жанчыну, якая хавала касметыку ў спартыўнай сумцы, а затым накіравалася да выхаду без аплаты. Ён таксама апазнаў яе як жанчыну, што крала тут некалькімі днямі раней.

Калі на месца па выкліку прыбылі вартавыя парадку, наша суайчынніца прызналася ва ўчыненым правапарушэнні і заявіла, што заплаціць усю суму шкоды, якая складае больш за 4 тысячы еўра.

Па рашэнні пракуратуры жанчыну да суда адпусцілі, не стаўшы ўжываць да яе меру ўтрымання пад вартай.

Каментары2

  • )
    20.06.2025
    Надька Каткавец думала, што у ваннай гатэля?
  • Новые эвропейцы
    20.06.2025
    Восточные австрицы

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць