Свет44

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку

У Маскве да апошняга моманту не верылі, што «міратворац» Дональд Трамп саступіць пад напорам Біньяміна Нетаньяху і не стане пярэчыць супраць дзёрзкай і небяспечнай ваеннай аперацыі Ізраіля супраць Ірана, якая пагражае зрынуць кіруючы там рэжым. Пра гэта The Moscow Times расказалі чатыры крыніцы, звязаныя з рэалізацыяй расійскага замежнапалітычнага курсу, у тым ліку ў МЗС, урадзе і блізкія да Крамля.

Тэгеран падчас ізраільскага ўдару. Фота: Stringer/Getty Images

«Мы верылі ў экстраардынарныя дзеянні Трампа, яго жаданне захаваць арэол міратворца. Чакалі, што ён можа пайсці на часовыя дамоўленасці, якія б дазволілі Ірану захаваць твар — не забаранялі цалкам узбагачэнне ўрану. І што ён паспрабуе прадухіліць напад Ізраіля», — сказаў The Moscow Times высокапастаўлены чыноўнік Крамля ў адстаўцы.

З ім не згодны адстаўны расійскі дыпламат, які лічыць дзеянні Масквы непаваротлівымі.

«Пасля таго, як Ізраіль па чарзе разбіў сваіх ворагаў па суседстве, потым абрынуўся варожы яму рэжым у Дамаску і яны занялі Галаны, было відавочна, што прыйшла чарга Ірана», — сказаў ён.

Аднак Крэмль верыў, што становішча Ірана дастаткова стабільнае. Гэтыя ацэнкі грунтаваліся на тым, што Трамп змяніў падыходы дыпламатыі і паказваў гатоўнасць да кампрамісу, а іранцы «дэманстравалі гнуткасць у перамовах і гатовыя былі абмяркоўваць хай не прыпыненне, але зніжэнне ўзроўню ўзбагачэння ўрану», сказаў The Moscow Times дзейны супрацоўнік расійскага ўрада, знаёмы з абмеркаваннем пытання.

У якасці негатыўных сцэнарыяў разглядаліся выхад Ірана з Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ) і пагаднення па ядзернай праграме, за якімі пайшлі б дадатковыя санкцыі. Зрэшты, санкцыі ў цэлым не так важныя, паколькі Іран і так абкладзены наймагутнымі абмежаваннямі, прагназавалі эксперты блізкага да расійскага МЗС аналітычнага цэнтра «Валдай».

«Прамая ваенная аперацыя Ізраіля і ўжо тым больш знос кіроўнага рэжыму — гэта тое, чаму ў нас давалі вельмі нізкую верагоднасць», — сказаў The Moscow Times адзін з кіраўнікоў аналітычнага цэнтра «Валдай».

«Прагнозы былі недастаткова дакладныя»

Аднак сітуацыя пайшла паводле самага рэзкага і негатыўнага як для Тэгерана, так і для Масквы сцэнарыю.

«Відавочна, нашыя прагнозы былі недастаткова дакладныя і пакуль не апраўдаліся. Хоць сітуацыю яшчэ можна стабілізаваць», — сказаў The Moscow Times высокапастаўлены чыноўнік Крамля ў адстаўцы, знаёмы са знешнепалітычным планаваннем.

Расія хацела б умяшацца ў сітуацыю, бо пад ударам блізкі партнёр і саюзнік, аднак у Крамля проста не засталося казыроў, каб зрабіць нешта ў адзіночку, кажуць два суразмоўцы The Moscow Times, блізкія да замежнапалітычнага блоку Крамля і да расійскага МЗС.

«Мы зрабілі шмат крокаў і намаганняў па дыпламатычных каналах, каб вярнуць Ізраіль і Іран за стол перамоў. Аднак усё беспаспяхова», — канстатаваў расійскі дыпламат.

Публічная рэакцыя Расіі на канфлікт Ізраіля з Іранам была млявай, нягледзячы на заключанае паўгода таму пагадненне аб стратэгічным партнёрстве і вайсковую дапамогу, якую Тэгеран аказваў Крамлю. МЗС выступіў з дзяжурным заклікам спыніць канфлікт і сесці за стол перамоў, а Уладзімір Пуцін асцярожна пракаментаваў ізраільскія ўдары толькі праз некалькі дзён.

«Мы калісьці прапаноўвалі нашым іранскім сябрам папрацаваць у галіне сістэмы СПА. Вялікай цікавасці тады партнёры не праявілі, і ўсё», — заявіў расійскі прэзідэнт на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу.

З ягоных слоў, пра пастаўкі зброі «іранскія сябры» Маскву «не просяць».

Расійска-іранская дамова аб стратэгічным партнёрстве не прадугледжвае вайсковай дапамогі, і чакаць ад Масквы «дэманстрацыі мускулаў» у падтрымку Ірана наўрад ці варта, упэўнены былы дыпламат расійскага пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН у Жэневе Барыс Бондараў.

«Дапамагчы Ірану вайсковым чынам — напрыклад, перадачай комплексаў C-400 — будзе вельмі складана. Па-першае, невядома, колькі такіх комплексаў у Расіі ў наяўнасці і наколькі магчымая іх перадача без шкоды для ўласнай СПА. А гэта пытанне для Расіі ўсё больш балючае. Па-другое, няма ўпэўненасці, што іх не адсочаць і не знішчаць», — лічыць Бондараў.

«Нетаньяху не слухае Пуціна»

Сур'ёзных рычагоў паўплываць на Ізраіль у Крамля не засталося ніякіх, лічыць высокапастаўлены адстаўны крамлёўскі чыноўнік. Адносіны Расіі з Ізраілем прыкметна сапсаваліся за апошнія некалькі гадоў — спачатку праз уварванне ва Украіну, а затым — пасля тэракту ХАМАС 7 кастрычніка і аперацыі адплаты ў Газе.

Крэмль паспрабаваў прапанаваць свае пасрэдніцкія намаганні. Аднак Трамп публічна адмовіў Пуціну, прапанаваўшы спачатку заняцца ўрэгуляваннем ва Украіне.

«Адносіны, вядома, не перапыненыя. Але ў Ізраілі лічаць нашу пазіцыю варожай. Нетаньяху цяпер не слухае нашага прэзідэнта. На яго можа паўплываць толькі Трамп», — упэўнены высокапастаўлены адстаўны крамлёўскі чыноўнік.

Крэмль усё роўна будзе спрабаваць умяшацца ў сітуацыю ў партнёрстве з іншымі важнымі гульцамі — Кітаем, Бразіліяй і Індыяй, мяркуе дзейны чыноўнік расійскага ўрада:

«Будзем спрабаваць стварыць нейкі фронт краін, якія выступаюць за мірнае развязанне іранскай ядзернай праблемы. Вельмі важна нейкім чынам паспрабаваць пераканаць амерыканскіх партнёраў у зоне [Персідскага] заліва, каб яны таксама пастараліся паўплываць на Вашынгтон у плане большай стрыманасці».

Гэтаму падыходу, аднак, будзе замінаць развязаная Пуціным вайна ва Украіне.

«Нам можа быць цяжка лідзіраваць у гэтай магчымай кааліцыі, таму што ў нас на руках свая праблема. Любы партнёр можа задаць лагічнае пытанне: «Ну добра, вы выступаеце за мір, супраць выкарыстання вайсковай сілы. А што ж вы самі не можаце вырашыць праблему дыпламатычным шляхам з Украінай?» — прагназуе дзейны расійскі дыпламат.

Пры ўсіх мінусах сітуацыі, якая склалася, Масква можа паспрабаваць атрымаць з яе выгаду, мяркуе расійскі вайсковы эксперт Руслан Пухаў.

«Новая вайна на Блізкім Усходзе не толькі адцягне ўвагу ўсяго свету ад вайны [ва Украіне], але і, мабыць, будзе спрыяць канчатковай пераарыентацыі ЗША на наданне вайсковай дапамогі Ізраілю», — піша Пухаў.

З іншага боку, калі Масква не распачне рашучых спробаў абараніць саюзніка, яе рэпутацыя моцнай дзяржавы як у рэгіёне Блізкага Усходу, так і глабальна істотна пацерпіць, лічыць эксперт Цэнтра даследаванняў краін Персідскага заліва Катарскага універсітэта Мікалай Кажанаў.

Каментары4

  • Атрымач зброі
    20.06.2025
    Херсон быў назаўжды, гэта цытата.
  • йова
    20.06.2025
    Проблема любой диктатуры в том, что придворные аналитики пишут ту аналитку, которая по душе диктатору. Провал в Украине лишнее тому подтверждение. Там уже не аналитики, а мальчики по подгону анализа под мнение тирана. Такая же картина и в Беларуси.
  • Лапценогія зусім глупыя
    20.06.2025
    Дзіўна. У Трампа любоў з габрэямі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць