Меркаванні6868

Каверын: Я думаю, Ціханоўскі заплакаў таму, што цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя

«У тым ліку і па такіх, як я, плакаў Сяргей Ціханоўскі. Ён аплакваў — мяне». Вядучы «Обычного утра» Канстанцін Каверын адрэагаваў на слёзы Сяргея Ціханоўскага. Прыводзім яго пост цалкам. 

Чаму плакаў Ціханоўскі?

Давайце паспрабуем згадаць нашы апошнія пяць гадоў. Як мы хадзілі на пратэсты, як пасля баяліся так, што гатовыя былі сікаць пад сябе, калі думалі, што вось-вось за намі прыйдуць. Як гублялі працу, як уцякалі, дрыжачы на мяжы. Як спрабавалі намацаць глебу пад нагамі ў эміграцыі, як ноччу плакалі ў падушку… Але гэта ўжо зусім, я разумею. А калі засталіся, пачалі жыць, змірыліся, перагледзелі погляды, сталі на бок вырадкаў? А калі засталіся і не сталі на іх бок? Як страшна кожны дзень — што забяруць, праўда? Божа мой, мільён падзей! Мільён!

А як радаваліся, калі атрымлівалася, напрыклад — на морачка. Альбо купіць нешта, нейкую машыну. А ў кагосьці — і кватэру атрымалася. Ну, мала што там, за акном, — не вечна ж у смутку! Жыць жа трэба як-небудзь!

Ох, колькі ўсяго! І радаснага, і не вельмі. Але ўсё ж такі больш — радаснага. Так, эміграцыя, але — жыццё. Нешта новае. Цікавае. Так, засталіся, але — жыццё. І — далей, далей, далей: планы, мэты, дні народзінаў, карпаратывы, пятніцы з суботамі, урэшце.

Увесь гэты час, дзе б мы ні былі, як бы сябе ні адчувалі, чым бы ні займаліся — кожны наш дзень, зімовы і летні, кожную нашу гадзіну і кожную секунду — увесь гэты час ён сядзеў у адзіночнай камеры без магчымасці пачуць ці абняць сваіх дзяцей і свайго каханага чалавека. У адзіночцы. Адзін. Пяць гадоў.

«Вам было лягчэй», — кажа ён. І ён мае рацыю. Нам было лягчэй.

Дык вось, я думаю, ён заплакаў не толькі таму, што згадаў, як цяжка яму было там, але і таму яшчэ, што праз пяць гадоў ён выйшаў з камеры — не дадому. Гэта страшна пісаць, але, раз ужо мы дамовіліся, каб усё было па-сапраўднаму… Я думаю, Сяргей Ціханоўскі заплакаў таму, што ён цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя.

Я не шукаў свабоды. Я шукаў, дзе мне будзе лягчэй. Каб толькі не паміраць! Каб толькі не ў турму! Вось, у тым ліку і па такіх, як я, плакаў Сяргей Ціханоўскі.

Ён аплакваў — мяне.

Каментары68

  • Сколько платят за такие пасквили?Могу писать по 2 в день.
    25.06.2025
    За 3000 эвра в месяц.
  • Хм
    25.06.2025
    Хто не сядзеў, таму часамі цяжка зразумець прычыну такіх слёз. Але и выдумваць бязглуздзіцу не трэба!
    Каб зразумець, што вярнуўся не туды, адкуль забралі, патрэбен час.
  • Сігога
    25.06.2025
    Усё яшчэ будзе, нішто не было дарэмна. Сям’я лукі згубіла мілліярды баксаў з-за фанабэрыі старога дзеда. Які не можа хадзіць і з яго ўжо пясок сыпецца.
    Усё будзе і наыат хутчэй чым мы думаем ;)

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу11

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе2

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы15

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу11

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць