Ежа22

Чаму спартсмены п'юць сок з салёных агуркоў?

Не самы смачны напой, але вельмі эфектыўны супраць мышачных сутарг.

Фота: vecteezy.com

Усё часцей падчас спаборніцтваў мы бачым, як спартоўцы п’юць сок з квашаных агуркоў — расол. Гэта не модны капрыз, а частка прафесійнай стратэгіі барацьбы з сутаргамі. Так, падчас фіналу French Open 2024 Карлас Алькарас і Янік Сінер ужывалі менавіта гэты напой, а зборная Англіі па футболе выкарыстоўвае яго на чэмпіянаце Еўропы, піша польская служба BBC. 

Як гэта працуе?

Расол змяшчае вялікую колькасць электралітаў — натрый і калій, што спрыяе хуткаму зняццю сутаргаў. Даследаванні паказалі, што ён можа спыніць сутаргі на 40% хутчэй, чым вада. Аднак дзейнічае ён не столькі дзякуючы засваенню соляў, колькі праз актывацыю рэфлексу ў роце, які перапыняе сігналы сутаргі, што ідуць у мозг.

Эфект амаль імгненны — не трэба чакаць, пакуль арганізм пераварыць і засвоіць электраліты.

Як ужываць правільна?

Прафесар Маюр Ранчордас з Sheffield Hallam University падкрэслівае:

расол не трэба піць, яго трэба толькі прапаласкаць у роце 20—30 секунд, а потым выплюнуць. Тады і спрацоўваюць воцат і соль. Калі пасля гэтага спартовец п’е ваду, каб «змыць» непрыемны смак, эфект знікае.

Ён нават раіць дадаваць у слоік з агуркамі чырвоны перац — чым больш «агідны» смак, тым мацнейшы вынік.

Ці лепш за ізатонікі?

Звычайныя спартыўныя напоі працуюць павольней, бо арганізм павінен засвоіць пажыўныя рэчывы. А расол уплывае праз нервовую сістэму і дае імгненны вынік. Але не ўсім ён падыходзіць. Некаторыя спартоўцы могуць сутыкнуцца з праблемамі стрававання і нават ванітаваць.

А ці можна проста з’есці агуркі?

Не. Расол — гэта канцэнтраваная вадкасць, якая дае хуткі вынік. 

Такім чынам, расол з квашаных агуркоў — недарагая, даступная і дзейсная «зброя» супраць сутаргаў. Але ён патрабуе правільнага ўжывання. Як і любую спартыўную стратэгію, яго трэба выпрабаваць загадзя — на трэніроўцы, а не падчас адказнага матча.

Каментары2

  • што
    26.06.2025
    усё астатняе ўжо забаронена?
    ну нічога, хутка і за гурэчны расол будуць медалі адымаць.
  • Смачна
    26.06.2025
    Вы нічога не разумееце. Расол- гэта смачна!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць