Грамадства1515

Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве: Я зламаю гэты рэжым ВІДЭА

Увечары 26 чэрвеня ў Варшаве каля помніка Мікалаю Каперніку праходзіць мітынг салідарнасці з палітвязнямі з удзелам Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. На сустрэчу прыйшлі каля 700 чалавек.

Сяргей Ціханоўскі падчас свайго выступу. Скрыншот з відэа

У сваім выступленні Сяргей Ціханоўскі падзякаваў усім, хто садзейнічаў яго вызваленню, выказаўшы надзею, што хутка на свабоду могуць выйсці і іншыя палітвязні — у абмен на змякчэнне санкцый. Ён таксама адзначыў, што пры падтрымцы грамадзянскай супольнасці перамены ў Беларусі абавязкова адбудуцца, і гэта не за гарамі.

Фота: «Радыё Свабода»

«Дональд Трамп, напэўна, ведаў толькі адно прозвішча з беларускіх палітвязняў — Ціханоўская і яе муж Сяргей Ціханоўскі. І менавіта Трамп настаяў, каб прозвішча Ціханоўскага было ў спісе. Гэта быў такі кампраміс: калі пяць гадоў у Беларусь не прыязджалі амерыканскія дыпламаты. І толькі каб яны прыехалі, было выстаўленае патрабаванне — вызвалі палітвязняў і лідараў. Якіх лідараў? Прозвішча Ціханоўскі назваў Трамп.

Зусім хутка, і я ў гэта веру, усе палітвязні апынуцца на волі. Хутка будуць знятыя санкцыі з Расіі і з Беларусі, ваенныя санкцыі. І каб іх знялі, амерыканскі бок сказаў вызваліць палітвязняў. І Лукашэнка сказаў, што вызваліць», — заявіў Ціханоўскі.

«У 2020-м вы ў мяне паверылі. Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў. Я той самы чалавек, хоць вагі ў мяне напалову менш. Калі вы ў мяне паверыце, я абяцаю зрабіць усё, каб мы вярнуліся ў Беларусь! І каб там былі сапраўдныя сумленныя дэмакратычныя выбары!», — сказаў былы палітвязень.

Фота: «Радыё Свабода»

Акрамя таго, на мітынгу выступілі намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, палітзняволеная Антаніна Канавалава і яе дзеці, прадстаўнікі суполкі «Акцыі беларусаў Варшавы».

Таксама выступіў з песнямі «Муры» і «Пагоня» Вольны хор.

Акрамя таго, людзі падчас сустрэчы маглі задаць пытанне, быў адкрыты вольны мікрафон.

Фота: Наша Ніва

Адказваючы на адно з пытанняў, Сяргей Ціханоўскі заявіў, што мае намер працягваць барацьбу да перамогі.

«Асабіста я збіраюся гэты рэжым ламаць. Я буду яго ламаць, як і той турэмны. І нават калі вы не будзеце мне дапамагаць, ці будзеце дапамагаць слаба, я ўсё роўна будуць ламаць гэты рэжым. Жыве Беларусь! Не, я агаварыўся. Я буду не ламаць рэжым. Я яго зламаю!»

Таксама ён выказаў сваё меркаванне, што павінны рабіць для змены сітуацыі ў Беларусі заходнія палітыкі:

«Я сказаў прэзідэнту Дудзе і скажу кожнаму прэзідэнту ў Еўрасаюзе і ЗША: падрыхтуйце новы пакет магутных санкцый супраць дыктатара Лукашэнкі. Але не ўводзьце. Прынясіце яму, пакладзіце на стол і скажыце: калі вось гэтыя палітвязні не выйдуць, то мы ўвядзем. Навошта табе гэтыя 1000 чалавек [за кратамі]?»

Фота: «Радыё Свабода»

Раней у гэты ж дзень Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радославам Сікорскім, які падчас зняволення сімвалічна стаў хросным Ціханоўскага.

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Каментары15

  • 25
    26.06.2025
    Хай муры рухнуць. Жыве Беларусь!
  • Кхм
    26.06.2025
    Нужно быть реалистом, из Варшавы ты ничего не сломаешь
  • Lin
    26.06.2025
    Кхм, Ниоткуда он ничего не сломает. Блогер одним словом.

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах2

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах2

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць