Свет33

У Арменію не пусцілі былога расійскага сенатара Клінцэвіча — беларуса па паходжанні

Экс-сенатар расійскага Савета Федэрацыі Франц Клінцэвіч паведаміў, што яму адмовілі ва ўездзе ў Арменію. Паводле яго, у аэрапорце Ерэвана памежнікі без тлумачэння прычын праінфармавалі, што ён прызнаны неўязным.

Франц Клінцэвіч

Клінцэвіч адзначыў, што прыбыў у Арменію з прыватным візітам — сустрэцца з людзьмі, якія ўдзельнічалі ва ўсталяванні помніка ветэранам афганскай вайны. Паводле ягоных заяў, афіцыйных мерапрыемстваў ён не планаваў. Памежнікі, кажа ён, паводзілі сябе з ім карэктна.

Раней Клінцэвіч крытычна выказваўся наконт арышту армянскага бізнэсмена Самвела Карапецяна і звязваў гэта з унутрыпалітычнай сітуацыяй у Арменіі.

68-гадовы Франц Клінцэвіч — член вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія», у мінулым — дэпутат Дзярждумы і сенатар ад Смаленскай вобласці. У 2018 годзе ён пакінуў Савет Федэрацыі, а ў 2020 — страціў статус сенатара.

Паводле паходжання Клінцэвіч — беларус з вёскі Крэйванцы Ашмянскага раёна. У гэтай каталіцкай вёсцы ён нарадзіўся, вырас і нават пару месяцаў працаваў у роднай школе настаўнікам фізкультуры, чарчэння i малявання. Пасля таго ж, як у 1975 годзе яго прызвалі ў армію, у Беларусь ён ужо не вярнуўся, а пасля распаду СССР зрабіў палітычную кар'еру ў Расіі. Ён цалкам падтрымлівае захопніцкую палітыку Пуціна, за што ўнесены ў розныя санкцыйныя спісы. 

Каментары3

  • Навіны Чай Кан Анашы
    28.06.2025
    А ішчо Вірменія зрабіла спрошчаныя візавыя паслугі перасячэння Паўночнага Сахарліна з Паўднёвым. З.Ы. Ахляска точна вам гавару не ваш ;)
  • Мх
    29.06.2025
    "Паводле паходжання Клінцэвіч — беларус з вёскі Крэйванцы Ашмянскага раёна. У гэтай каталіцкай вёсцы ён нарадзіўся, вырас і нават пару месяцаў працаваў у роднай школе настаўнікам фізкультуры, чарчэння i малявання. Пасля таго ж, як у 1975 годзе яго прызвалі ў армію, у Беларусь ён ужо не вярнуўся, а пасля распаду СССР зрабіў палітычную кар'еру ў Расіі. Ён цалкам падтрымлівае захопніцкую палітыку Пуціна, за што ўнесены ў розныя санкцыйныя спісы." Чаму ў гэтых гаротных біяграфіі - як пад капірку? Нарадзіўся, навучаўся, нават працаваў там дзе жыў... і потым кар'ерны рост звязаны з Расеяй. Зараз гэты "Франц Адамавіч" такі патрыёт Расеі, што афігець. У прынцыпе мара Гігіна і Азаронка.
  • даведка
    29.06.2025
    Его российский сын не вылазит с экранов новостей БТ.

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць