Свет33

«Анапа памірае, пусцее горш, чым зімой. У горадзе жудаснае беспрацоўе»

Уладальнікі малога бізнесу з Анапы скардзяцца на страты праз адсутнасць турыстаў пасля разліву мазуту. Па іх словах, улады ігнаруюць праблему, піша «Осторожно, новости».

Скрыны відэа з Анапы

Як распавяла выданню Анастасія, уладальніца брэнда касметыкі, сёлета падчас турыстычнага сезона Анапа пустуе. Мясцовыя кірмашы на цэнтральных вуліцах горада зачыненыя, гатэлі і рэстараны напаўпустыя.

«Я выступала ў мэрыі з прапановамі як можна было б падтрымаць бізнес, і ўсе яны рэальныя, адэкватныя. Але яны праігнараваныя. Ездзіла на форум у Краснадар да губернатара, таксама не далі агучыць праблему Анапы. Мы сталі як ізгоі, пра нас як быццам мэтанакіравана маўчаць. І нам не даюць казаць», — распавяла Анастасія.

Са слоў жанчыны, у горадзе жудаснае беспрацоўе, многія бізнесы банкрутуюць, сем'і кідаюць дамы і з'язджаюць.

Разліў мазуту адбыўся 15 снежня 2024 года. Падчас шторму ў Керчанскім праліве пацярпелі крушэнне два танкеры: «Волгонефть-212» і «Волгонефть-239». У выніку аварыі ў Чорнае мора вылілася каля 3,7 тысячы тон мазуту. Ужо 17 снежня забруджанне дасягнула пляжаў Анапы, што прывяло да ўвядзення рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў рэгіёне.

Хаця ўлады і заяўлялі пра «лакальны інцыдэнт», наступствы аказаліся значна больш сур’ёзнымі. Паток турыстаў у рэгіён рэзка скараціўся.

Каментары3

  • Хто ты гэткі
    29.06.2025
    Дзе маскаль - там смерць
  • Янка
    29.06.2025
    То бок ад моманту аварыі прайшло больш за поўгады, але з боку вінавытых, уладальнікаў танкераў, страхавых кампаній альбо уладаў няшмат чаго зроблена. Па сутнасці галоўны цяжар ліківідацыі наступстваў аварыі ляжыць на валантэрах. А чаго яны чакалі ад пуцинскага рэжыма, ягонага МЧСа ды мільярдэра Сечына з пуцінскага атачэння, ды яшчэ пад час вайны? - "Максимум одна сосна горит"
  • Владислав
    29.06.2025
    Подібна проблема вже була в 1954 році. Тоді московити виселили кримських татар, а самі не впоралися з господарськими проблемами, довелося кликати українців по допомогу.
    І сьогодні проблему можна вирішити подібним чином: видворити понаїхавших нахабних юродивих злочинців, і запросити замість них кримських татар і українців.
    Міжнародне право на стороні України.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць