Папярэдне падрыў Маноліса Пілавава здарыўся на ганку дома ў цэнтры горада, піша расійскі тэлеграм-канал Shot.

Маноліс Пілаваў
Былы чыноўнік загінуў. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, з іх адзін у цяжкім стане.
Выбух адбыўся непадалёк ад краязнаўчага музея ў акупаваным Луганску, дзе адкрывалі выставу, прысвечаную ваеннай аперацыі ў Суджы. Расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
Маноліс Пілаваў быў мэрам акупаванага Луганску з 2014 па 2023 гады.

Наступствы выбуху. Фота: Shot
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары