Гісторыя33

У Перу археолагі адкрылі новы старажытны горад

У Перу археолагі адкрылі старажытны горад Пеніка, узрост якога ацэньваецца прыкладна ў 3500 гадоў — ён старэйшы за знакаміты Мачу-Пікчу. Горад, верагодна, быў важным гандлёвым цэнтрам, які злучаў розныя культуры ўзбярэжжа Ціхага акіяна, Андаў і трапічных лясоў, піша Reuters.

Фота: Міністэрства культуры Перу

Пасля васьмі гадоў даследаванняў археолагі знайшлі ў Пеніка да 18 будынкаў — сярод іх былі як жылыя памяшканні, так і цырыманіяльныя храмы. На сценах цэнтральнай плошчы выяўленыя барэльефы і выявы путуту — духавога інструмента з ракавін, гук якога можна было чуць на вялікай адлегласці.

Унутры будынкаў знойдзены гліняныя статуэткі людзей і жывёл, а таксама ўпрыгожанні і цырыманіяльныя прадметы, у тым ліку з ракавін.

Пеніка размешчана недалёка ад месца ўзнікнення цывілізацыі Караль — найстаражытнейшай у Амерыцы, якая існавала каля 5000 гадоў таму. Паводле археолагаў, горад мог з’явіцца пасля заняпаду цывілізацыі Караль у выніку кліматычных зменаў.

Як адзначыла кіраўніца раскопак Рут Шэйдзі, Пеніка, верагодна, працягвала культурную традыцыю каральскай супольнасці і займала стратэгічнае становішча для гандлю і абмену паміж узбярэжжам, гарамі і джунглямі.

Каментары3

  • Жвір
    06.07.2025
    Цікава. Вынікае, шо на ўсіх канывнентах, хіба акром Аўстраліі, разьвітыя старажытныя цывілізацыі існавалі прыкладна ў адзін і той жа гістарычны час, і прыкладна аднолькавага узроўню.
  • Барадзед
    06.07.2025
    Жвір , что вы! Вовсе не в одно время. Да и сейчас гораздо более развитые цивилизации. Например, американская.
  • Жвір
    06.07.2025
    Барадзед, ну, як жа, Егіпет, Кітай, сярэдняя Азыя, Грэцыя, Рым,..ёсьць аўтарытэтнае меркаваньне, што й Антарктыда не стаяла ў баку. І толькі абарыгены Аўстраліі чамусьці тармазнулі, хаця й вынайшлі бумеранг !

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць