Гісторыя1414

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай

Руна сімвалізавала вядомае ў германцаў магічнае дрэва і магла служыць у якасці абярэгу. Дагэтуль на Беларусі былі знойдзеныя адзінкавыя прыклады рунічных надпісаў. 

Руна «эйваз» на чарапку амфары з раскопак гарадзішча на Менцы. Скрыншот відэа

Пра гэта ў паведаміў музей-сядзіба «Стары Менск» у сваім інстаграме.

Фрагмент глінянай пасудзіны, якую ідэнтыфікавалі як амфару, з нанесенай на яе рунай, стаў першай такой знаходкай на Менцы за ўвесь час раскопак на гэтым археалагічным помніку. 

На чарапку добра бачная выскрабеная руна ᛇ («эйваз») — трынаццатая руна старэйшага футарка, як называюць найбольш даўні старажытнагерманскі рунічны алфавіт.

«Гэтая руна азначае дадатковую абарону, звязаную з нейкай затрымкай. Таксама яна азначае дрэва ціс», — тлумачыцца ў відэа.

Сёння магічная сіла рун часта з'яўляецца прадметам спекуляцый эзатэрыкаў і аматараў альтэрнатыўнай гісторыі. Але рэканструяваная прагерманская назва руны *eihwaz (зорачка азначае лінгвістычную рэканструкцыю — НН) сапраўды азначае дрэва ціс, якое з даўняга часу мае магічнае і рытуальнае значэнне ў індаеўрапейскіх культурах, асабліва ў кельцкай і германскай.

Як піша вядомы спецыяліст па рунах Ральф Эліят, з аднаго боку ціс, усе часткі якога былі ядавітымі, асацыяваўся са смерцю, з іншага — гэтая вечназялёная расліна была сімвалам несмяротнасці. Трывалая драўніна цісу, з якой выраблялі ў тым ліку лукі і коп'і, мае моцнае бактэрыцыдныя ўласцівасці, забіваючы мікраарганізмы ў паветры.

Цісавае дрэва, якое дала назву руне. Фота: Wikimedia Commons

Паколькі лічылася, што ціс адпуджвае нячыстыя сілы, магчыма, праз яго бактэрыцыдныя ўласцівасці, яго часта выкарыстоўвалі ў якасці расліны-абярэгу. У Германіі яшчэ ў мінулым стагоддзі была папулярная прымаўка «Vor den Eiben kann kein Zauber bleiben» («Перад цісамі не можа выстаяць ніякае чараўніцтва»).

Гэтае значэнне абярэгу магла пераняць і руна ᛇ, якая азначала «ціс». Дарэчы, руна ᛇ была доўгі час распаўсюджана ў Германіі як рамесніцкі знак, які наносілі на вырабы, а таксама як знак леснікоў і паляўнічых.

У Беларусі знойдзены адзінкавыя рэчы з рунічнымі надпісамі. У Полацку была знойдзена ігральная косць з чатырма знакамі, якія чытаюцца як пажаданне поспеху яе ўладальніку — «выгода, перавага, дабро». На гарадзішчы Маскавічы недалёка ад Браслава знойдзены абломкі касцей з малюнкамі і надпісамі — асобнымі літарамі, лігатурамі ды ідэаграмамі, — якія ўяўляюць сабой дэградзіраванае скандынаўскае бытавое пісьмо, навыкі якога былі страчаны яго носьбітамі. Магчыма, іх нанеслі славянізаваныя скандынавы, ваяры-наёмнікі з дружыны полацкага князя або купцы-скандынавы.

Калі фрагмент посуду з гарадзішча на Менцы сапраўды належыць амфары, тыпу пасудзін, вядомых з часоў Старажытнай Грэцыі і да Візантыйскай імперыі, якія прасціраліся да Паўночнага Прычарнамор'я, то гэта яшчэ адзін прыклад таго, што Беларусь была рэгіёнам, дзе перасякаліся дзе цывілізацыі: грэчаская і вікінгаў. 

Гэтай тэме, гісторыі Беларусі на перасячэнні не Захаду з Усходам, а еўрапейскай Поўначы з Поўднем, прысвяціў значную частку сваёй апошняй публічнай лекцыі амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Нашыя браты - скандынавы ды грэкі!
    09.07.2025
    Толькі Цімаці Снайдэр лекцыю прачытаў
  • Гы-гы
    09.07.2025
    "Пересечение цивилизаций" в виде трёх царапин на черепке от горшка - это просто феерично.
  • Жвір
    09.07.2025
    Гэты артэфакт можа быць рэшткаю посудавага вырабу, зробленага мясцовым майстрам, у традыцыях сваіх продкаў(а мо й сучасьнікаў ) - Палабскіх славянаў, якім былі добра вядомы тыя рунічныя знакі ды іхны сэнс. Таксама, гэта можа быць сьведчаньнем гандлю або абмену таварамі паміж рознымі славянскімі народамі, насяляўшымі тэрыторыю цяперашняй Беларусі. Менск быў у цэнтры рассяленьня й блізкі да ўсіх зь іх, напрыклад люцічаў, заснавальнікаў Літвы. То бок, варагі/грэкі тут могуць быць зусім і не пры справах.

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць