Грамадства99

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

У сувязі з тэхнічным збоем, які адбыўся ў праграмным комплексе 9 ліпеня, могуць быць адмоўныя балансы па картках Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка, папярэджвае Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. 

Кліенты Беларусбанка ў сеціве масава скардзяцца на дзіўныя спісанні з рахункаў. У кагосьці спісала 200 рублёў, а ў кагосьці і ўсё 2000. У некаторых на балансе ўвогуле ўтварыўся мінус.

Такая ж бяда ў тых, хто карыстаецца Белаграпрамбанкам.

У Беларусбанку гавораць, што гэта праграмны збой у працэсінгавым цэнтры. Там да канца дня абяцаюць усё паправіць і аднавіць правільныя балансы на картках.

«Грошы нікуды не зніклі, ніхто іх не скраў. Усё будзе добра», — запэўніў генеральны дырэктар Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Аляксандр Сотнікаў. — Мы ведаем, як яе выправіць. Нам патрэбна пэўная колькасць часу».

Паводле яго слоў, спецыялісты разлічваюць ліквідаваць праблему да 14 гадзін, і людзі ўбачаць на сваіх картках рэальныя рэшты. 

Каментары9

  • Пеця
    09.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гы-гы
    09.07.2025
    Сітуацыйна-аналітычны Цэнтр, ответочка будет асимметричная.
  • Адоль
    09.07.2025
    "людзі ўбачаць на сваіх картках рэальныя рэшты"
    У сэнсе, што там яшчэ засталося?

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку24

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць