Грамадства33

Прадставілі новую калекцыю школьнага адзення на будучы сезон ФОТЫ

Прэзентацыя адбылася 9 ліпеня ў Мінску, і калекцыю паказала фабрыка «Калінка», якая ўваходзіць у канцэрн «Беллегпрам». У бліжэйшы час абноўленая школьная форма з'явіцца ў крамах — калекцыі абноўленыя на 60—75%, піша «Смартпрэс».

Паводле слоў прадстаўніцы Міністэрства адукацыі Ірыны Булаўкінай, школьнае адзенне павінна быць стрыманым і не адцягваць вучняў ад вучобы. Для хлопчыкаў прапануюцца пінжакі, камізэлькі, джэмперы, кашулі. Для дзяўчынак — сукенкі, сарафаны, спадніцы, штаны, камізэлькі, блузкі з рознымі рукавамі і іншыя рэчы.

Намесніца кіраўніка «Беллегпрама» Наталля Мороз паведаміла, што да пачатку навучальнага года будзе выпушчана каля мільёна адзінак школьнага адзення. Улічваючы тавары з мінулага года, у продажы будзе на 20% больш, чым летась.

Што тычыцца моды і колераў, то абавязковых колераў няма — выбар залежыць ад школы і бацькоў. Але найбольш папулярныя сярод усіх — сіні (70%) і чорны (30%).

Дырэктарка «Калінкі» Наталля Кулеш адзначыла, што новая калекцыя выкананая ў стылі мінімалізму: зніклі такія колеры, як ружовы і малочны, цяпер у трэндзе белы і блакітны. У модзе простыя фасоны: прамы, прыталены і оферсайз. Рушы і пушысты дэкор сышлі ў мінулае. Замест іх — эмблемы школ, гальштукі, значкі.

Для пашыву выкарыстоўваюць пераважна натуральныя і змешаныя тканіны: баваўняныя, віскозныя, трыкатажныя.

Што да цэнаў, то вытворцы не маюць вялікага прыбытку з вытворчасці школьнай формы, бо рэнтабельнасць абмежаваная законам. Каб зарабіць, трэба прадаць не менш за 10 тысяч адзінак.

Продаж школьнага адзення, абутку і аксесуараў пачнецца 15 ліпеня. Асартымент будзе найбольш шырокі да 1 жніўня, але купіць школьныя тавары можна цягам усяго года.

Па словах кіраўніцы «Калінкі», за 300 рублёў можна набыць для дзіцяці 4—5 элементаў школьнай формы. Цэны засталіся на ўзроўні мінулага года.

Каментары3

  • даведка
    09.07.2025
    С такой мятой школьной формой мальчишки никогда на приучатся держать ровно спину, к выглаженным рубашкам и стрелкам на брюках, как было в моём детстве.
  • Андрусь
    09.07.2025
    Вось так - з дзяцінства выхоўваюць аднастайную шэрую масу, у якой "найбольш папулярныя - сіні і чорны". Усіх апрануць аднолькава, усім хадзіць шыхтом, усім маліцца на "прэзідэнта" - ягоная пыса вісіць у кожным школным класе.
    Напрыканцы мінулага навучальнага года, перад Велікаднем, праводзілі дабрачынны кірмаш для збора сродкаў для УСУ перад школай ў правінцыйным горадзе ва Украіне. Школа носіць імя Назарыя Ярэмчука - найбольш вядомага выканаўцы "Чырвонай руты". Перад уваходам у школу - куча ўсякіх рухавых забавак для дзяцей - батуты такія круглыя з сеткай, як у нас прывозяць на святы, тэнісныя сталы і ракеткі, самакаты, гумкі скакаць, баскетбольнае кальцо з некалькімі мячамі. І на перапынках усё гэта задзеяна, прычым без нейкіх загадаў настаўнікаў. Дзеці ходзяць у звычайныя дні ў звычайным зручным кожнаму адзенні і таму яго не шкада ні на батуце, ні на самакаце, ні з мячыкам. Пры гэтым, усё ж, за тым, што адбываецца на пляцоўцы перад школай, праз відэакамеры назірае асабіста дырэктар. Часам у дынаміках чуецца ягоны голас: "Хлопчики з п'ятого "Б", не пирскайтеся водою, як ви сидітимете на уроках мокрі?"
    Два разы за той дзень, якраз на перапынках, паўз школу праязджалі калоны "На щиті", якія правозяць вуліцамі горада палеглага героя ў ягоную апошнюю дарогу. Дзеці, калі чулі гукі калоны, што набліжалася, без аніякіх камандаў кідалі свае забавы і выходзілі за паркан школы, ставалі паўз дарогу на адно калена і праважалі свайго загінулага земляка, аддаючы яму пашану.
    У канцы перапынку (і ў пачатку таксама) замест званка з дынамікаў грае рэфрэн з "Чырвонай руты" - "Там. Та-та-та-та-там" - і ласкавы, але настойлівы мужчынскі голас кажа "Дітоньки, йдить вже в класи, зараз починатиметься урок". Пляцоўка перад школай паволі пусцее.
    Пры гэтым школьная форма ва Украіне таксама ёсць. Яна адрозніваецца ў розных школах. Але апранаюць яе дзеці толькі на нейкія ўрачыстасці, кшталту пачатку ці заканчэння навучальнага года. А вось тое, як ва Украіне адбываецца тое, што ў нашым саўковым запаведніку завецца "лінейка", патрабуе асобнага аповеду.
  • фигня это
    09.07.2025
    в сша рай для родителей чтобы отправить ребенка в школу. ничего не надо. от ребенка лишь желание учиться

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»8

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць