Грамадства22

Беларускі дырыжор, звольнены з Адэскай оперы, не змог у судзе абараніць сваю рэпутацыю. Суд стаў на бок тэатра

Судовы працэс цягнуўся з 2023 года.

Прыморскі раённы суд Адэсы адмовіў вядомаму беларускаму дырыжору Вячаславу Чарнуху-Волічу ў задавальненні яго пазову да Адэскага нацыянальнага тэатра оперы і балета з патрабаваннем абвяржэння ілжывай інфармацыі, якая, на яго думку, зневажае яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, піша Радыё Свабода.

Як адзначаецца ў судовым рашэнні, якое мае ў распараджэнні «Свабода», суд прызнаў: змест інфармацыі, распаўсюджанай тэатрам аб звальненні беларускага дырыжора, «не з'яўляецца ілжывай інфармацыяй, якая падлягае судовай абароне праз абвяржэнне».

Вячаслаў Чарнуха-Воліч можа абскардзіць гэтае рашэнне суда першай інстанцыі да 2 жніўня.

Вячаслаў Чарнуха-Воліч быў звольнены ў красавіку 2023 года з Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета за фота з дырэктарам бакінскай оперы Юсіфам Эйвазавым — мужам расійскай опернай спявачкі Ганны Нятрэбка, якая была даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на ранейшых выбарах, атрымлівала ад яго ўзнагароды, фатаграфавалася са сцягам так званай «Наварасіі» разам з адным з кіраўнікоў прарасійскай адміністрацыі на акупаванай частцы Данецкай вобласці. Ва Украіне супраць яе былі ўведзены санкцыі.

Вячаслаў Чарнуха-Воліч пераехаў у Адэсу пасля звальнення з беларускага опернага тэатра за падтрымку мірных пратэстаў. Пасля звальнення з Адэскай оперы ён працаваў у Кішынёве, у тэатры оперы.

Каментары2

  • Андрусь
    10.07.2025
    Трэба, нарэшце, зразумець - што любы кантакт з расійцамі - гэта заўжды на шкоду рэпутацыі.
  • бабруйчанін
    10.07.2025
    Трэба нарэшце зразумець в Украіне німа ні было ні дзейнічае Закон Права
    З адкрытых джэрал міністры судзьі ...жонкі бацькі браты грамадзяне рф мают маемасць падаткі плацят
    А вось дзерыжор з рБеларусь за выпадковы здымак адкажэ
    Ці две жанчыны паштаркі якія 2 месяцы адпрацавалі паштаркамі " пад акупацыей" калабранткі 5 і 7 год
    600 млн гр(15 млн$) кампенсацыі брату намадміністрацыі офіса прэзідзента Украіны на акупаваных І шо?))).Дробязь але прыемна))

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага22

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць