Грамадства44

Літва вярнула ў Расію чалавека, які ўплаў спрабаваў уцячы ад войска

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч у эфіры LRT расказаў пра нядаўні выпадак, калі расіянін спрабаваў уплаў перасекчы мяжу з Літвой, каб пазбегнуць службы ў войску. «Аднаго жадання не ісці на вайну недастаткова», аргументуюць у Літве. 

Кандратовіч адзначыў, што такія выпадкі бываюць, але ўсе яны заканчваюцца вяртаннем уцекачоў назад у Расію. «Як і ў любой іншай краіне — яны вяртаюцца», — сказаў міністр.

Журналіст удакладніў, што ідзе гаворка пра грамадзян Расіі. Кандратовіч пацвердзіў: «Так, расіяне — назад у Расію».

У якасці выключэння Кандратовіч прывёў прыклад з беларусам, які на гэтым тыдні пералез праз агароджу з дапамогай лесвіцы і звярнуўся па гуманітарную дапамогу, спасылаючыся на канкрэтныя факты. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры для бежанцаў, дзе з ім працуюць у межах стандартнай працэдуры.

Улады Літвы жорстка абмяжоўваюць магчымасць атрымання прытулку для расіян, што ўцякаюць ад мабілізацыі. 

Міграцыйныя ўлады тлумачаць: сам па сабе факт адмовы служыць у расійскай арміі не дае заяўнікам ніякіх пераваг. Кожная справа разглядаецца індывідуальна.

У верасні 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Літвы падкрэсліла ў сваёй пазіцыі: «аднаго жадання не ісці на вайну недастаткова» для атрымання прытулку. Іншая справа, калі ёсць пераслед за адмову служыць, але толькі пры адсутнасці пагрозы для нацыянальнай бяспекі Літвы. 

Каментары4

  • не думаю
    17.07.2025
    1, Пусть Украине сдается или расстреливает сослуживцев-преступников. А в Литве он зачем нужен?
  • Дзіўна так
    17.07.2025
    А то так у Расіі можна проста сказаць "Не, панове, я не жадаю служыць", а вайскоўцы такія "Ох, ну што жа вы, які жаль, да пабачэння". Будзе жа пераслед.
  • пераўтвараемся ў дракона
    17.07.2025
    Знак расіянам - ніхто не ацэніць і не падтрымае вашае нежаданне ваяваць. Заграбуць вас у войска, прыляціць ракета, а каментатары будуць гыгыкаць пра харошых рускіх.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць